Міністр замежных спраў Венгрыі Петер Сіярта абвясціў, што Вугоршчына вядзе перамовы з турэцкай дзяржаўнай кампаніяй Botas аб закупках газу непасрэдна ў Турцыі ў 2025 годзе, паведамляе партал energetyka24.com.
Дыпламат таксама выказаў спадзяванне, што «праваенная палітыка ЕС не перашкодзіць мірным перамовам» па вайне ва Украіне. «Гаварыць пра архітэктуру еўрапейскай бяспекі без уліку Турцыі і Расіі нерэальна», — перакананы венгерскі міністр.
Петер Сіярта паведаміў, што Будапешт атрымаў ад Вашынгтона згоду на працяг аплаты расійскага газу. Днём раней Reuters пісаў, што Турцыя і Славакія таксама атрымалі ад ЗША адтэрміноўку на далейшыя плацяжы за расійскую сыравіну. Выключэнні з санкцый будуць дзейнічаць да траўня.
У лістападзе 2024 года ўлады ЗША ўвялі санкцыі супраць «Газпрамбанка», аднаго з асноўных расійскіх банкаў, які абслугоўвае плацяжы за газ кліентаў Еўропе.
Турцыя, Венгрыя і Славакія ў снежні атрымалі ад ЗША дазвол на аплату газу, які яны атрымліваюць з Расіі па газаправодзе «Турэцкі паток».
эж