Беларуская Служба

Польскія вайскоўцы адправіліся ў Літву для дапамогі ў пошуках зніклых амэрыканцаў

28.03.2025 12:26
Прыбыццё польскіх вайскоўцаў з'яўляецца важным жэстам салідарнасці, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, які сёння наведаў месца здарэння.
Выратавальныя аперацыі на палігоне ў Літве па пошуку зніклых чатырох амерыканскіх вайскоўцаў у літоўскім Пабрадзе EPA/LUKAS KALVAITIS/LITHUANIAN MINISTRY OF NATIONAL DEFENCE/ Dostawca: PAP/EPA.

Каля палігона Падброддзе ў Літве, непадалёк ад беларускай мяжы, вядуцца працы па адкрыцці патанулага аўтамабіля, якім, верагодна, карысталіся амерыканскія жаўнеры.

Працу ўскладняе балоцістая мясцовасць і тое, што машына знаходзіцца ў вадаёме на пяціметровай глыбіні. На пляцоўцы ідзе загартоўка і прасушка зямлі, каб магла заехаць цяжкая тэхніка.

Сёння польскія вайскоўцы адправіліся ў Літву для дапамогі ў пошуках зніклых амерыканцаў. Літоўскі прэзідэнт назваў гэты крок - жэстам салідарнасці.

На пытанне карэспандэнта Польскага радыё ў Літве, калі польскія жаўнеры прыбудуць у Літву, ён адказаў: «Яны прыедуць як мага хутчэй. Гэта пытанне некалькіх гадзін. Гэта вельмі важны знак салідарнасці.

На месцы правядзення пошукаў прысутнічае таксама амбасадар ЗША ў Літве Кары Макдональд. «Як бачыце, аперацыя складаная. Мы не супакоімся, пакуль іх не знойдуць», — сказала яна журналістам.

Амерыканскія вайскоўцы прапалі без вестак падчас вучэнняў на палігоне. Ні літоўскія, ні амерыканскія ўлады не пацвердзілі іх смерць.

ПР/юл