«Маёнтак 146 расійскіх мільярдэраў перавышае зберажэнні ўсяго насельніцтва краіны», — піша The Moscow Times. Выданне падкрэслівае, што «беспрэцэдэнтныя санкцыі Захаду, уведзеныя пасля ўварвання Расіі ва Украіну, не змаглі пахіснуць фінансавай пазіцыяй расійскіх мільярдэраў».
Выданне спасылаецца на падлікі Forbes, якія паказваюць, што ў канцы 2024 года агульны кошт актываў найбагацейшых бізнесменаў РФ дасягнуў новага гістарычнага рэкорду, то бок 625,5 мільярда долараў. За год уладальнікі асноўных актываў расійскай эканомікі ўзбагаціліся на 48,7 мільярда долараў – гэта сума, параўнальная з гадавым бюджэтам Масквы.
The Moscow Times адзначае, што сукупны капітал найбагацейшых расійскіх мільярдэраў аказаўся роўны амаль траціне ВУП краіны і перавысіў зберажэнні ўсяго насельніцтва Расіі, укладзеныя ў банкаўскую сістэму.
Паводле Forbes, за год у расійскай эканоміцы з’явіўся яшчэ 21 мільярдэр, а іх агульная колькасць таксама стала рэкорднай за ўсю гісторыю статыстыкі — 146 чалавек.
Расійскія мільярдэры. Хто яны?
Першае месца ў спісе зноў заняў заснавальнік «Лукойла» Вагіт Алякпераў. За год ягоны маёнтак павялічылася на 100 мільёнаў долараў да 28,6 мільярда.
Далей ідзе старшыня савета дырэктараў «Северсталі» Аляксей Мардашоў, які з 2022 года знаходзіцца пад санкцыямі з боку ЕС, Вялікабрытаніі і ЗША. Яго маёнтак вырас з 25,5 да 28,6 мільярда долараў.
Кіраўнік «Новатэка» Леанід Міхельсон, які знаходзіцца ў санкцыйных спісах Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Канады, апусціўся з другога на трэцяе месца. За год маёнтак Міхельсона павялічылася з 27,4 мільярда долараў да 28,4 мільярда долараў.
аз