Беларуская Служба

Дзяржава дапамагае інвалідам вярнуцца на рынак працы

15.10.2019 15:50
Штогод у выніку няшчасных выпадкаў на працы больш за 85 тысяч працаўнікоў атрымлівае траўмы, у выніку якіх яны больш не могуць выконваць сваю прафесію.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/ New Africa

Штогод у выніку няшчасных выпадкаў на працы больш за 85 тысяч працаўнікаў атрымлівае траўмы, у выніку якіх яны больш не могуць выконваць сваю прафесію. Больш за 70 адсоткаў пацярпелых - гэта маладыя людзі, ці людзі сярэдняга ўзросту.

Дзяржаўны фонд рэабілітацыі інвалідаў (PFRON-пол.) падрыхтаваў новую мадэль комплекснай рэабілітацыі, каб дапамагчы такім людзям вярнуцца на рынак занятасці, – кажа Польскаму радыё старшыня PFRON Марлена Малёнг.

- Мы імкнемся да таго, каб пацярпелы прайшоў рэабілітацыю на ўсіх узроўнях: медычную, псіхалагічна-сацыяльную і прафесійную. На аснове конкурсу мы выбралі чатыры цэнтры, якія будуць ажыццяўляць гэтага віду рэабілітацыю. Адзін цэнтр на захадзе краіны – у Вонґроўцы (Wągrowiec), што у Велькапольшчы, другі цэнтр у  Грэмбішаве (Grębiszew), што ў  цэнтральнай частцы Польшчы ў Мазавецкім ваяводстве, і трэці цэнтр ва Устрані (Ustroń) на поўдні Польшчы ў Сілезскім ваяводстве і Налэнчув ва ўсходняй частцы краіны (Люблінскае ваяводства).

Старшыня Дзяржаўнага фонду рэабілітацыі інвалідаў адзначыла, што ў цяперашні час узровень занятасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі складае 28 адсоткаў.

Прафесійная актывізацыя інвалідаў падтрымліваецца ў Польшчы таксама такімі праграмамі, як «Выпускнік», якая дапамагае павысіць прафесійныя кваліфікацыі, альбо праграма «Стабільная занятасць» – мэта якой – адаптацыя працоўнага месца пад патрэбы інвалідаў. Існуе таксама праграма «Работа-інтэграцыя», якая прадугледжвае набыццё працадаўцам абсталявання і прыладаў працы для работніка-інваліда.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі