Беларуская Служба

У Польшчы 640 тысях сем’яў не мае ўласнага жылля

10.03.2020 17:24
У 2011-19 гг. колькасць новых кватэр у Польшчы павялічылася амаль на 60 працэнтаў, а дэфіцыт кватэр застаецца актуальнай праблемай. 
Аўдыё
  • У Польшчы 640 тысях сем’яў надалей не мае ўласнага жылля; Урад выдзеліw 5,5 млрд злотых на ўзнаўленне чыгуначных трас; Польшча займае другое месца па самым нізкім беспрацоў’і ў ЕС
.    .
Кватэра. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У 2011-19 гг. колькасць новых кватэр у Польшчы павялічылася амаль на 60 працэнтаў – гаворыцца ў «Справаздачы аб стане жылля», падрыхтаванай Міністэрствам развіцця.

Мінулы год стаў рэкордным па будаўніцтве новага жылля - было пабудавана больш за 207 тысяч кватэр.

«Нягледзячы на паслядоўнае павелічэнне жыллёвага фонду ў нашай краіне, дэфіцыт жылля застаецца праблемай», – заявіў намеснік міністра развіцця Марэк Нядужак.

- Дэфіцыт гэта статыстычная розніца паміж жылымі кватэрамі і колькасцю сямействаў. Вызначаем колькі сем’яў у Польшчы не мае ўласнага жытла. Паводле нашых ацэнак, гэта 640 тысяч. Хачу адзначыць, што дэфіцыт кватэр змяншаецца – у супастаўленні з мінулымі чатырма гадамі дэфіцыт зменшыўся на 250 тысяч. То бок колькасць кватэр павялічваецца і дэфіцыт паніжаецца.

Марэк Няджужак дадаў, што зніжэнне дэфіцыту жылля не вырашае канчаткова праблемы з кватэрамі.

- Існуе група людзей некрэдытаздольных і яны не могуць сабе дазволіць купіць кватэру, хаця кватэры ёсць. Гэтая група людзей знаходзіцца ў такой пастцы, бо ніжэй іх – людзі, якія таксама не атрымаюць крэдыту, але яны настолькі малазабяспечаныя, што ім належыць камунальная кватэра. Вышэй знаходзяцца крэдытаздольныя сем’і, а вось гэтая група, не настолькі незабяспечаная, каб атрымаць сацыяльную дапамогу ад дзяржавы, і адначасова некрэдытаздольная.

Як адзначаюць аўтары «Справаздачы аб стане жылля», гэтая праблема закранае, у прыватнасці, маладых людзей, шматдзетныя сем'і і адзінокіх бацькоў.

Па колькасці будаўніцтва новых кватэр Польшча займае восьмае месца ў Еўропе.

яс

У далучаным файле эфірны Пульс польскай эканомікі

 

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі