Польшча і ЗША падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве па развіцці Польскай праграмы ядзернай энергетыкі. Пагадненне было заключанае паміж міністрам энергетыкі ЗША Дэнам Бруйетам і ўпаўнаважаным урада Польшчы па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пятром Наімскім(Piotr Naimski).
Паводле інфармацыі пасольства ЗША ў Польшчы, у адпаведнасці з палажэннямі пагаднення, цягам 18 месяцаў Польшча і ЗША падрыхтуюць справаздачу, якая стане асновай для канчатковага выбару партнёра для рэалізацыі Польскай праграмы ядзернай энергетыкі.
У гэты час амерыканскія кампаніі будуць праводзіць падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве АЭС у Польшчы.
У заяве, апублікаванай амбасадай ЗША, чытаем, што супрацоўніцтва ў гэтай галіне ўмацуе польска-амерыканскія адносіны і паспрыяе стварэнню працоўных месцаў у абедзвюх краінах. Злучаныя Штаты Амерыкі гатовыя прадаставіць польскаму сектару ядзернай энергетыкі, як тэхналогію, так і фінансавую падтрымку.
Цырымонія заключэння пагаднення адбылася ў анлайн фармаце.
Паводле Пятра Наімскага, кантракт датычыць не толькі чыстай энергіі і бяспекі яе паставак:
- Польшча разглядае гэтае стратэгічнае супрацоўніцтва ў больш шырокім кантэксце: геапалітычнай бяспекі, доўгатэрміновага эканамічнага росту, тэхналагічнага прагрэсу і развіцця новага прамысловага сектара.
Пётр Наімскі дадаў, што цяпер дакумент будзе неадкладна перададзены ў Польшчу і падпісаны яшчэ на гэтым тыдні.
У адпаведнасці пагадненнем, на працягу 18 месяцаў Польшча і ЗША сумесна падрыхтуюць справаздачу, якая дазволіць польскім уладам выбраць партнёра ў рэалізацыі Польскай праграмы ядзернай энергетыкі, а ЗША дасць гарантыю доўгатэрміновага ўдзелу ў рэалізацыі гэтай праграмы.
Міністэрства энергетыкі ЗША назвала пагадненне „гістарычным”.
аз