Забарона ўведзена ў апошнюю нядзелю. Урад Польшчы тлумачыць гэта імкненнем да абмежавання распаўсюду каранавіруса.
Гасцініцы і пансіянаты таксама застануцца закрытымі. Адсутнасць турыстаў у гарналыжных курортах азначае не толькі страты для ўладальнікаў трас і гасцініц, – кажа Катажына Страма з Лыжнага навучальнага цэнтра «Носаль» у Закапанэ:
- Страты будуць вялікія, пры чым, не толькі для ўладальнікаў аб'ектаў. Заробку не атрымаюць людзі, якія працуюць сезонна. У нашым невялікім абʼекце працуе 150 чалавек. Яны вельмі чакалі зімовых канікул, каб звязаць канцы, і для іх гэта вельмі дрэнная навіна.
Катажына Страма дадае, што калядны і навагодні перыяд быў пікам турыстычнага сезона ў гарах:
- На святы і Новы год у гарналыжных мясцовасцях няма куды сунуць іголку. Адзін -два месяцы даюць заробак, на які людзі жывуць вельмі часта, цэлы год. Не цяжка сабе ўявіць, якія страты нанясе месяц закрыцця гарналыжных абʼектаў.
Урад абяцаў дапамогу прадпрымальнікам і спецыяльную праграму падтрымкі для турыстычнай індустрыі на поўдні Польшчы – рэгіёне, які панясе асабліва буйныя страты ў выніку забароны працы гарналыжных трасаў. Фінансавая падтрымка будзе таксама неабходнай для горных муніцыпалітэтаў.
яс