Сайт BiznesAlert.pl піша пра праблему працэсу газіфікацыі ў Расіі, якая з кожным годам становіцца ўсё больш палітычнай і ўплывае на імідж федэральных і рэгіянальных улад.
У цяперашняй рэальнасці пагаршэння грамадскіх настрояў, пры ўсё меншым даверы да ўрада і прэзідэнта, было вырашана зрабіць гэтую тэму прыярытэтнай на наступныя гады. Аднак рэальнасць паказвае, што геапалітычная пазіцыя ўсё ж перамагае.
Згодна з апошнімі планамі, якія Крэмль прасоўвае ў асобе прэзідэнта Пуціна, да 2030 года каля 85 працэнтаў плошчаў Расіі павінна быць газіфікавана. Расія з'яўляецца краінай з найбуйнейшымі праверанымі рэсурсамі газу, яна – таксама лідар па здабычы блакітнага паліва. Але працэс газіфікацыі не ідзе так, як хацеў бы Пуцін. Па дадзеных Расійскай падліковай палаты, за апошнія гады план газіфікацыі быў рэалізаваны толькі на 15 адсоткаў. Праблема заключаецца не толькі ў сродках, якіх замала выдзяляецца на развіццё інфраструктуры, але таксама ў адсутнасці належнай каардынацыі дзейнасці паміж «Газпромам» і рэгіёнамі.
Цяжкасці, акрамя выдаткаў, таксама выкліканыя працэсам атрымання дазволаў, узгадненняў і праектаў для падключэння. Газіфікацыі таксама не спрыяе манапольная пазіцыя «Газпрома».
Газіфікацыя – важны элемент унутранай палітыкі Крамля. Пуцін змагаецца за тое, каб расіяне мелі доступ да блакітнага паліва, якога ў Расіі шмат. Аднак, яго пад дастаткам толькі для патрэб геапалітычных праектаў, такіх як «Паўночны паток» ці іншыя газаправоды.
Марыюш Маршалкоўскі/нг