Беларуская Служба

Урад выдзяляе дадатковыя сродкі для горна-турыстычных муніцыпалітэтаў на падтрымку турбізнэсу

12.01.2021 16:26
Адзін мільярд злотых дадатковай дапамогі атрымаюць органы мясцовага кіравання, якія чэрпаюць даходы амаль выключна з горна-турыстычнай дзейнасці.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne Pixabay

Абмежаванні ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу многіх даводзяць да краю цярплівасці. Асабліва турыстычны сэктар на поўдні Польшчы губляе шанцы на зімовы заробак, які многім прадпрымальнікам забяспечвае сродкі на астатнюю частку годаЧастка прадпрымальнікаў заявіла, што не будзе падпарадкоўвацца абмежавваям. Іншыя збіраюцца падаваць калектыўны пазоў супраць дзяржавы ў суд.

У гэтай сітуацыі ўрад Польшчы хутка адрэагаваў і выдзяляе дадатковыя сродкі на падтрымку прадпрымальнікаў на поўдні Польшчы.

І так, адзін мільярд злотых дадатковай дапамогі атрымаюць органы мясцовага кіравання, якія чэрпаюць даходы амаль выключна з горна-турыстычнай дзейнасці. Падрабязны план прадставілі намеснік прэм'ер-міністра Яраслаў Говін і кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра Міхал Дворчык.

Яраслаў Говін паведаміў, што сродкі ў памеры больш за 200 мільёнаў злотых прызначаюцца прадстаўнікам 45 галін прамысловасці, на якія распаўсюджваюцца адміністрацыйныя абмежаванні.

Говін падкрэсліў, што праграма дапамогі была распрацавана ў цесным супрацоўніцтве з мясцовымі органамі кіравання і прадстаўнікамі турыстычнай галіны. Муніцыпалітэты змогуць, напрыклад, адмяніць падатак на ўласнасць, а ўрад рэфінансуе 80 адсоткаў кошту гэтых пагашэнняў:

- Падатак на ўласнасць зʼяўляецца той сферай, у якой мясцовыя органы могуць аказаць дапамогу сваім прадпрымальнікам. Агулам гэта будзе 200 мільёнаў злотых.

 Акрамя гэтага, урад выдзеліць больш за 700 мільёнаў злотых на інвестыцыі, звязаныя з турыстычнай галіной у горных муніцыпалітэтах. Гэтыя сродкі могуць быць накіраваны на інвестыцыі, звязаныя ў асноўным з будаўніцтвам, пашырэннем і мадэрнізацыяй турыстычнай інфраструктуры.

Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык адзначае, што падтрымка для горных муніцыпалітэтаў проста неабходная

 - У турыстычных гмінах турыстычны рух скараціўся на 70% у параўнанні з мінулым годам. Прыклады ў шэрагу адзінках мясцовага кіравання ў Ніжняй Сілезіі. У валбжыскім рэгіёне з ліку 45 адміністрацыйных муніцыпальных адзінак 30 жывуць з турызму. Для іх настолькі значны спадак руху нясе балючыя фінансавыя наступствы.

У Польшчы больш за 200 горных муніцыпальных адзінак, для якіх турыстычная дзейнасць зʼяўляецца асноўнай крыніцай даходаў.

яс