Беларуская Служба

Павялічваецца колькасць партнёраў карткі Вялікай сям'і

12.01.2021 16:40
 Ужо 8 тысяч рознага віду субʼектаў гаспадарання як дзяржаўных, так і прыватных дае зніжкі карыстальнікам карткай Вялікай сямʼі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFamVeld/shutterstock.com

Картку прымаюць у трох тысячах месцаў на тэрыторыі ўсяе Польшчы. На сёння больш за 1 мільён семʼяў у Польшчы карыстаюцца Карткай Вялікай сямʼі, заяўляе Міністэрства сямʼі і сацыяльнай палітыкі. Дзякуючы гэтай картцы шматдзетныя семʼі могуць зэканоміць на пакупках, паслугах і забавах. Зніжкі ўключаюць сярод іншага чыгуначныя праезды, паліва, прадукты харчавання, адзенне, музеі, басейны і турыстычныя паслугі.

Картка Вялікай сямʼі была ўведзена ў 2015 годзе, а з 2019 яна даступная для ўсіх бацькоў, якія калі-небудзь мелі на ўтрыманні хаця б траіх дзяцей.

яс