Беларуская Служба

Палякі з нецярплівасцю чакаюць адмены агульнанацыянальнага каранціну

13.01.2021 15:34
Эканоміку можна размарозіць і адначасова не павялічваць рызыкі здароўя грамадзян – сцвярджаюць прадпрымальнікі.
Zamknięta restauracjazdjęcie ilustracyjne
Zamknięta restauracja/zdjęcie ilustracyjne Ralf Liebhold/shutterstock

Эканоміку можна размарозіць і адначасова не павялічваць рызыкі здароўя грамадзян – сцвярджаюць прадпрымальнікі, – аб чым піша Rzeczpospolita.

Ні дзяржава, ні прадпрымальнікі не могуць сабе дазволіць працягваць lockdown лакдаўн.

Арганізацыя прадпрымальнікаў Konfederacja Lewiatan прапануе стварыць групу экспертаў з прадстаўнікоў бізнесу і эпідэміёлагаў, якія ў хуткім часе падрыхтуюць рэкамендацыі па размарожванні польскай эканомікі.

- Праблема заключаецца ў тым, што лакдаўн знішчае малыя і сярэднія сямейныя прадпрыемствы. Іх уладальнікі страчваюць усе свае жыццёвыя дасягненні, – кажа Марэк Кавальскі (Marek Kowalski) старшыня Федэрацыі польскіх прадпрымальнікаў (Federacja Polskich Przedsiębiorców). – Няма рацыянальнай асновы для замарожвання такіх сектараў як гатэльны ці гастранамічны бізнес. Няма такіх навуковых даследаванняў, якія пацвярджаюць, што ў гатэлях ці рэстаранах вірус распаўсюджваецца больш актыўна чым на буйных прадпрыемствах, дзе на змену прыходзіць некалькі дзясяткаў работнікаў.

Марэк Кавальскі падкрэслівае, што малыя прадпрымальнікі шмат выдаткавалі на падрыхтоўку сродкаў асабсітай абароны кліентаў, як перагародкі з аргшкла або выканананне дыстанцыі паміж кліентамі.

Прадпрымальнікі звяртаюць увагу на тое, што хаця пагроза Covid-19 у Польшчы падобная як у Нямеччыне, то Польшча не можа сабе дазволіць замарожванне гаспадаркі, паколькі польскі ўрад не можа аказваць фінансавую падтрымку ў такім памеры, як нямецкі сваім прадпрымальнікам.

яс