Шмат хто задае пытанне, як будзе выглядаць свет пасля заканчэння пандэміі каранавіруса. Наш суразмоўца, беларускі незалежны эканаміст і сацыёлаг Міхась Залескі перакананы, што свет не зменіцца і будзе такім жа, як пасля іншых хвароб і эпідэмій, якія напаткалі раней нашу цывілізацыю. Паводле яго, з эканамічнымі праблемамі, якія могуць узнікнуць пасля заканчэння пандэміі, справяцца краіны, дзе добра развіты малы і сярэдні бізнес, для прыкладу, Польшча.
Эксперт таксама мяркуе, што задоўжанасць некаторых дзяржаў, якая цяпер ідзе на барацьбу з эпідэміяй, у выніку можа пазітыўна паўплываць на стан дзяржаўных фінансаў.
Падрабязней пра свет пасля пандэміі – у размове Валеры Саўко з Міхасём Залескім.
слухайце аўдыёфайл