1,4 мільёна працаўнікоў у Польшчы атрымліваюць частку зарплаты неафіцыйна, то бок „пад сталом”. Паводле даследавання, праведзенага Польскім эканамічным інстытутам, такім чынам дзяржава губляе да 17 мільярдаў злотых (больш за 3 мільярды 720 мільёнаў еўра) у год. Паводле Якуба Савульскага (Jakub Sawulski) з Польскага эканамічнага інстытута, з'ява выплаты часткі заробку „пад сталом” сустракаецца найчасцей у малых кампаніях:
- Па-першае: гастраномія, цырульні, касметычныя салоны, культура, адпачынак. У гэтых галінах амаль 60% прадпрымальнікаў заяўляюць, што выплата часткі зарплаты неафіцыйна – гэта распаўсюджаная з’ява. Дзве наступныя галіны – гандаль і будаўніцтва. Тут больш за палову апытаных прадпрымальнікаў прызнаецца ў гэткіх практыках.
Асноўнымі прычынамі неафіцыйнай выплаты часткі зарpłaty з'яўляецца высокае падаткаабкладанне нізкіх заробкаў, неэфектыўнасць кантрольных устаноў, у тым ліку, Дзяржаўнай інспекцыі працы, а таксама грамадскі дазвол, падкрэслівае Якуб Савульскі:
- Паводле апытання CBOS, кожны пяты respandent лічыць, што паспяховае пазбяганне выплаты падаткаў – вынік знаходлівасць грамадзянаў.
У выніку такіх незаконных дзеянняў страчвае не толькі дзяржбюджэт, але і сам работнік. Гаворка ідзе пра тое, што ад неафіцыйнай часткі заробку не выплачваецца не толькі падатак, але таксама ўзносы на страхоўку. У выніку, напрыклад, дапамога па хваробе, дапамога для маці пасля родаў ці будучая пенсія ніжэйшыя, чым маглі б быць, падкрэслівае старшыня Упраўлення сацыяльнага страхавання прафесар Гертруда Усціньска(Gertruda Uścińska).
- У нас шмат такіх выпадкаў, калі грамадзяне расчараваныя памерам пенсіі, вылічанай упраўленнем на падставе рэальных узносаў. Яны кажуць: Мае заробкі былі бойшыя! іг.д. Мы назіраем таксама рост колькасці пенсіянераў, якія атрымліваюць мінімальную або меншую чым мінімальную пенсію.
На думку Гертруды Усціньскай, варта было б разгледзець пытанне аб зніжэнні падаткаў на самыя нізкія заробкі. У цяперашні час, гэтак званы „падатковы клін” для людзей, якія атрымліваюць палову сярэдняй заработнай платы ў Польшчы складае каля 40 адсоткаў.
аз