Беларуская Служба

Урад заахвочвае купляць польскія тавары

19.05.2021 18:05
«Разам з тым як мы будзем больш купляць польскую прадукцыю, больш будуць зарабляць польскія рабочыя».
Аўдыё
-        JMP Flowers
Прэмʼер-міністр Маравецкі наведаў сямейнае прадпрыемства па вырошчванні кветак JMP FlowersPAP/Mateusz Marek

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі абвясціў, што польскі ўрад будзе прасоўваць польскія кампаніі і заахвочваць людзей купляць польскія тавары. Як ён патлумачыў падчас паездкі ў Люблінскае ваяводства, што такім чынам мы зможам падтрымаць польскія прадпрыемствы:

- Мы гатовыя падтрымліваць экспартную і вытворчую дзейнасць усіх польскіх кампаніяў, прасоўваць польскія тавары. Разам з тым як мы будзем больш купляць польскую прадукцыю, больш будуць зарабляць польскія рабочыя, будуць павялічвацца зарплаты і прадукцыя. І ўсё разам будзе павышаць эканамічны патэнцыял краіны.

У мястэчку Стэнжыца ў Люблінскім ваяводстве прэмʼер-міністр Маравецкі наведаў сямейнае прадпрыемства па вырошчванні кветак JMP Flowers, якое зʼяўляецца адным з буйнейшым у Еўропе ў гэтай галіне.

яс