Беларуская Служба

«Белавіі» няма куды лётаць у Еўропе

02.06.2021 08:03
З-за прымусовага перагляду маршрутаў «Белавія» павысіла цэны білетаў на чартарныя рэйсы ў Егіпет і Турцыю.
Boeing 737-800
Boeing 737-800 авіякампаніі «Белавія»фота: авіякампанія «Белавія»

Еўрапейскія аэрапорты закрытыя для беларускай дзяржаўнай авіякампаніі. Адзіныя даступныя чартарныя напрамкі з Беларусі – гэта Егіпет і Турцыя. У сваю чаргу «Белавія» не хоча лётаць у акупаваны Расіяй Крым, нагадвае Івона Трусэвіч на старонках выдання Rzeczpospolita.

«Пасля таго, як многія еўрапейскія краіны закрылі паветраную прастору для беларускай авіякампаніі, «Белавія» не выконвае чартарных рэйсаў у Еўропу», – паведаміла прэс-служба авіякампаніі. Раней у аўторак «Белавія» абвясціла, што павысіла цэны білетаў на чартарныя рэйсы ў Егіпет і Турцыю з-за прымусовага перагляду маршрутаў. Гэта звязана з закрыццём шэрагу краін для беларускага авіяперавозчыка. У выніку час палёту, неабходная колькасць паліва і працоўныя выдаткі на чартарныя рэйсы значна павялічыліся.

Нягледзячы на такую сітуацыю, «Белавія» не мае намеру шукаць новыя, даступныя напрамкі і лётаць, напрыклад, у акупаваны Расіяй Крым. Паводле кіраўніцтва авіякампаніі, для гэтага неабходнае «палітычнае прызнанне Крыма часткай Расіі».
«Будзе палітычнае рашэнне – паглядзім», – заявілі прадстаўнікі «Белавіі», словы якіх цытуе Rzeczpospolita.

аз