Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў пра планаваныя замежныя інвестыцыі ў Сілезіі. Паводле яго слоў, перамовы па гэтай справе завяршаюцца, але пакуль ён не можа раскрываць падрабязнасцей. Падчас анлайн-канферэнцыі пад загалоўкам «Сілезскі парадак» кіраўнік польскага ўрада падкрэсліў, што менавіта ў Сілезіі адбудзецца «прарыў», звязаны з энергетычнымі і прамысловымі пераўтварэннямі ў краіне:
- Я буду размаўляць пра інвестыцыю дадатковых сродкаў з замежнымі кампаніямі. Па гэтай справе завяршаюцца перамовы з некалькімі партнёрамі. Сілезія – гэта месца, дзе адбудзецца энергетычная і прамысловая трансфармацыя краіны, паколькі Верхняя Сілезія і Сілезскае ваяводства маюць вялікі патэнцыял не толькі для горназдабыўной прамысловасці, але і для эканомікі 4.0, то бок усё больш аўтаматызаванай эканомікі.
Нагадваем, паводле ўрадавага плану рэструктурызацыі шахтаў, здабыча каменнага вугалю ў Сілезіі павінна закончыцца ў 2049 годзе.
аз