Маравецкі заявіў, што кіруючая партыя – у т.л. дзякуючы рэалізацыі праграмы «Польскі лад» – плануе падняць узровень жыцця ў Польшчы да сярэдняга ўзроўню па ЕЗ.
Кіраўнік урада звярнуў увагу на тое, што адным з асноў новага праекта зʼяўляюцца даплаты дзяржбюджэту да мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя:
- Мы пачынаем чарговы важны этап выпраўлення сістэмы аховы здароўя і дадатковыя сродкі, якія выдзеліць дзяржбюджэт, стануць вельмі важнай складовай часткай гэтых дзеянняў. Дзякуючы дадатковым сродкам будуць ажыццяўляцца новыя інвестыцыі і тэхналогіі для службаў аховы здароўя, а таксама будуць уводзіцца новыя працэдуры, лекі і галоўнае – большыя зарплаты атрымаюць нашыя медыкі.
Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што павышэння ўзроўню жыцця – асабліва ў менш развітых рэгіёнах краіны – трэба дасягнуць, у прыватнасці, шляхам выдзялення дадатковых сродкаў на развіццё дарог, на абнаўленне школ, мадэрнізацыю бальніц ды на будаўніцтва водаправодаў і каналізацыйных сетак.
Да 30 ліпеня ўсе органы мясцовага самакіравання ў Польшчы могуць падаваць заяўкі на дафінансаванне дзейнасці, звязанай з інвестыцыямі ў іх рэгіёнах у рамках Урадавай праграмы «Польскі лад».
яс