Паўмільёна замежнікаў маюць дакументы, якія даюць ім права на доўгатэрміновае знаходжанне ў Польшчы, паведаміла Упраўлення па справах замежнікаў. Сярод іх больш за палову складаюць грамадзяне Украіны. Усё часцей у Польшчы пасяляюцца таксама беларусы.
За першае паўгоддзе бягучага года колькасць замежнікаў, якія атрымалі від на жыхарства ў Польшчы, павялічылася амаль на 42 тысячы. Найбольшы рост фіксаваўся ў выпадку грамадзян Украіны – на больш за 30 тысяч чалавек і Беларусі – амаль на 4,5 тысячы чалавек.
Як паведаміў прэс -сакратар Упраўлення па справах іншаземцаў Якуб Дудзяк(Jakub Dudziak) – мігруюць пераважна маладыя людзі:
-Амаль 70% іншаземцаў, якія маюць від на жыхарства ў Польшчы, гэта асобы, якім не больш за 40 гадоў. Больш за 25% – гэта асобы ва ўзросце 40-59 гадоў. Можна тады падсумаваць, што пераважаюць маладыя людзі.
Замежнікі, хутчэй за ўсё, пасяляюцца ў рэгіёнах з буйнымі гарадскімі цэнтрамі, якія даюць магчымасці працы або навукі:
-Найбольшай папулярнасцю карыстаецца Мазавецкае ваяводства. Тут від на жыхарства мае 132 тысячы іншаземцаў. Далей Малапольскае – 60 тысяч чалавек і Вялікапольскае – больш за 46 тысяч чалавек.
Від на жыхарства маюць амаль 280 тысяч грамадзян Украіны, 34 тысячы грамадзян Беларусі і 20 тысяч грамадзян Германіі. Далей – самая вялікая група замежнікаў – гэта расейцы, в'етнамцы, грамадзяне Індыі, Грузіі, Італіі, Кітая і Вялікабрытаніі.
Гэтыя дадзеныя не ўключаюць асобаў, якія часова знаходзяцца ў Польшчы, напрыклад, паводле бязвізавага рэжыму або на падставе віз.
аз