Беларуская Служба

Першыя малыя рэактары ў Польшчы павінны спрацаваць у бягучым дзесяцігоддзі

21.04.2022 09:01
KGHM і Tauron будуць супрацоўнічаць пры будаўніцтве малых ядзерных рэактараў у Польшчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: slightly_different/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі канцэрн па здабычы і вытворчасці медзі KGHM Polska Miedź і энергетычная кампанія Tauron будуць супрацоўнічаць пры будаўніцтве модульных ядзерных рэактараў (анг. small modular reactor – SMR). У Варшаве кіраўніцтва абедзвюх кампаній падпісалі ліст аб намерах адносна дэталяў згаданай супрацы.

Віцэ-старшыня кампаніі Tauron Патрык Дэмбскі(Patryk Dębski), пераконвае, што яшчэ ў бягучым годзе павінна быць вызначаная дыслакацыя першых рэактараў, якія пачнуць вытвараць энергію ў канцы гэтага дзесяцігоддзя:

- Ліст аб намерах, датычны будаўніцтва малых ядзерных рэактараў – гэта адказ на выклікі гэтак званай зялёнай рэвалюцыі, якую ажыццяўляе кампанія Tauron. Малыя модульныя рэактары –з’яўляюцца крыніцай, якая павінна стабілізаваць згаданыя змены.

Акцыянерам кампаніі Tauron з'яўляецца медны гігант KGHM. Намеснік старшыні канцэрна Анджэй Кэнсбок(Andrzej Kensbok) лічыць, што інвестыцыі ў атамную энергетыку – гэта будучыня. Ён падкрэсліў, што ў польскім грамадстве павольна расце прыхільнасць да ядзернай тэхналогіі:

- Падтрымка грамадства зараз на многа большая, чым яшчэ некалькі гадоў таму. Тэхналогія развіваецца, расце ўзровень бяспекі ядзернай энергіі. Апрача таго мы хочам жыць на зялёнай чыстай планеце.

Вытворчая магутнасць малых ядерных рэактараў можа складаць да 300 мегават. Раней паведамлялася, што першыя малыя модульныя рэактары будуць запушчаныя на ўзбярэжжы Балтыйскага мора.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Першы малы ядзерны рэактар у Польшчы можа быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2029 годзе

15.02.2022 08:53
Кампанія KGHM Polska Miedź падпісала пагадненне на гэты конт з амерыканскай кампаніяй NuScale.