Беларуская Служба

Канец танных рэйсаў. Наступіла падаражэнне авіябілетаў

17.06.2022 10:45
Непрыемны сюрпрыз чакае тых, хто плануе падарожнічаць паветраным шляхам. Квіткі каштуюць даражэй, чым месяц таму.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: RyanMcGuire/pixabay.com/CC0 Public Domain

У некаторых выпадках на чвэрць, а то і больш – піша «Rzeczpospolita». Гэта вынік увядзення перавозчыкамі паліўных збораў. Акрамя таго, гэта вынік вышэйшых аэрапортавых і навігацыйных збораў і падаткаў, асабліва ў Еўропе.

Вілі Уолш, генеральны дырэктар Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту IATA, пералічвае, што пасажыры сутыкнуцца з павышэннем коштаў на квіткі прыкладна на 10 працэнтаў.

«Я думаю, што павышэнне коштаў на квіткі заўсёды ўплывае на попыт. Але гэта не значыць, што пры такім росце попыт таксама знізіцца на 10%. У авіякампаній у гэтым выпадку няма альтэрнатывы. У 2010–2019 гадах цана нафты маркі Brent складала ў сярэднім 80 долараў, а выдаткі на паліва складалі каля 27 працэнтаў усіх выдаткаў», -сказаў Уолш.

Цяпер выдаткі на авіяпаліва складаюць 37-40 працэнтаў усіх выдаткаў перавозчыка. Таму білеты каштуюць даражэй.

ав

Апытанне: Спажыўцы ў Польшчы звяртаюць большую ўвагу на цану прадуктаў харчавання

14.06.2022 15:01
40 працэнтаў апытаных спажыўцоў заяўляюць, што сталі купляць больш танныя прадукты харчавання.