Беларуская Служба

У Ніжняй Сілезіі будуць выпускаць электрычныя фургоны Mercedes

15.12.2022 08:07
Завод будзе пабудаваны побач з дзеючым заводам Mercedes у рададку Явар, які выпускае рухавікі і акумулятары.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: paulbr75 /pixabay.com/CC0 Public Domain

У гарадку Явар(Jawor) у Ніжняй Сілезіі нямецкі аўтамабільны канцэрн Mercedes пабудуе фабрыку электрафургонаў. Ліст аб намерах па гэтай справе з удзелам прадстаўнікоў кампаніі і кіраўніка польскага ўраду надоечы быў падпісаны ў Канцылярыі прэм'ера. Паводле Матэвуша Маравецкага, гэта паказвае добры клімат для інвестыцыяў у Польшчы:

- Вядомыя кампаніі, якія некалькі гадоў таму даверылі Польшчы, як завод Mercedes – гэта доказ кірунку развіцця прамысловасці ў Польшчы. Мы стараемся ствараць найлепшыя ўмовы вытворчасці, як для польскіх, так і замежных інвестараў.

Завод у гарадку Явар павінен стаць першым цэнтрам вытворчасці нямецкага аўтаканцэрна, які будзе выпускаць толькі электрычныя фургоны. Завод будзе пабудаваны побач з дзеючым заводам Mercedes, які выпускае рухавікі і акумулятары.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка