Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Анна Москва звярнулася да польскіх еўрадэпутатаў з заклікам заблакаваць дырэктыву Еўрасаюза па метану ў яе цяперашнім выглядзе. У красавіку дакумент можа абмяркоўвацца ў Еўрапарламенце. Міністр дадала, што плата за выкіды метану ў польскіх шахтах нанясе шкоду ўсёй горназдабыўной прамысловасці:
- Гэта пытанне непрытрымлівання грамадскай дамоўленасці, непрытрымлівання пагадненняў, якія былі дасягнуты на ўзроўні ЕС, гэта ігнараванне голасу ўсяго сектара і многіх гадоў, якія мы аддалі на дыялог з грамадствам. Ідзецца пра людзей звязаных са здабычай каменнага ці бурага вугалю ў Сілезіі, Белхатаве ці Люблінскім ваяводстве.
Дырэктыва ЕС па метану ўсталёўвае ліміты выкідаў метану. Пасля перавышэння дапушчальных парогаў горназдабыўныя кампаніі будуць абавязаны плаціць дадатковыя зборы.
IAR/яс