Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Робэрт Тэлюс паведаміў, што ў Польшчы будзе створаны збожжавы порт. Падчас сустрэчы з жыхарамі Пшысухі ў Мазовіі ў рамках выбарчай кампаніі прысвечанай праграме ПіС для вёскі і сельскай гаспадаркі, Роберт Тэлюс падкрэсліў значэнне гэтага рашэння:
- Сёння нашая Сельска-прадуктовая інвестыцыйная суполка RSSI, якая належыць дзяржаве, падпісала пагадненне з Гданьскім портам аб стварэнні збожжавага порту.
RSSI» Sp. з о.о. мае магчымасць інвеставаць, набываць прадаваныя кампаніі, прадпрыемствы або часткі прадпрыемстваў, а затым рэструктураваць гэтыя актывы і аднаўляць іх здольнасць актыўна ўдзельнічаць на рынку.
Збожжавы порт дазволіць палепшыць транспартаванне збожжа, у тым ліку з Украіны.
Міністр Робэрт Тэлюс таксама паведаміў, што ўрад стварыў Фонд абароны фермераў. «Мы будзем дапамагаць падманутым фермерам, якія не атрымалі належнага плацяжу», – падкрэсліў ён.
яс