Беларуская Служба

Аналітыкі: Дадзеныя аб будаўніча-мантажнай вытворчасці сведчаць аб ажыўленні эканомікі

24.10.2023 08:03
Гэта другі запар станоўчы сюрпрыз у гэтым сектары, паясняюць аналітыкі Santander.
Працаjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У чацвёртым квартале бягучага года паказчыкі адносна будаўніча-мантажнай вытворчасці ў Польшчы могуць рашуча вырасці, прагназуюць аналітыкі Santander. На іх думку, апошнія дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення – гэта сігнал, які сведчыць пра ажыўленне эканомікі.

Нагадваем, Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла ў панядзелак, што ў верасні 2023 года будаўніча-мантажная вытворчасць вырасла на 11,5 працэнта ў параўнанні з мінулым годам, а ў параўнанні з папярэднім месяцам – на 11,4 працэнта.

«Гэта другі запар станоўчы сюрпрыз у гэтым сектары. У жніўні рост склаў 3,5 працэнта ў гадавым вылічэнні, хоць ранейшыя прагнозы прадугледжвалі 1,1 працэнта», – адзначылі аналітыкі Santander.
«Грамадзянскае будаўніцтва і гідратэхніка працягвалі выконваць ключавую ролю. Іх рост склаў 17,9 працэнта ў гадавым вылічэнні. Будаўніцтва будынкаў вырасла на 3,9 працэнта і гэта першы станоўчы вынік з кастрычніка 2022 года, а будаўнічая вытворчасць у сферы спецработ павялічылася на 10 працэнтаў», – адзначаюць аналітыкі.

Адначасова ў верасні ўведзена ў эксплуатацыю 16,3 тысяч кватэраў, гэта значыць 24,7 працэнта менш чым у мінулым годзе і 10,8 працэнтаў менш, чым у жніўні. Тым не менш, колькасць выдадзеных дазволаў на будаўніцтва ў верасні была на 4,2 працэнта большая, чым у мінулым годзе, і склала 23,2 тысячы – гэта самы высокі паказчык з чэрвеня 2022 года. Таксама колькасць пачатых будаўнічых праектаў была самая высокая з чэрвеня, складаючы 19,1 тысяч.

Паводле аналітыкаў Santander, новыя дадзеныя сведчаць аб тым, што пазітыўны імпульс на крэдытным рынку прыводзіць да паступовай карэкціроўкі прапановы на рынку жылля, хоць у кароткатэрміновай перспектыве павышаны попыт, верагодна, будзе ўраўнаважвацца далейшым ростам коштаў на жыллё.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

За адзін дзень Варшаўскі міжнародны аэрапорт імя Шапэна прапускае нават 67 тыс. пасажыраў

24.10.2023 06:02
Са студзеня да канца верасня паслугамі галоўных паветраных варотаў Польшчы скарысталася 14 млн 100 тыс. чалавек.