Беларуская Служба

Палякі зноў купляюць новыя аўтамабілі

07.11.2023 11:01
Сукупныя дадзеныя паказваюць рост продажаў у 2023 годзе на 11 працэнтаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:qimono /pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі масава купляюць новыя аўтамабілі – у мінулым месяцы іх колькасць павялічылася ажно на 25 працэнтаў, у параўнанні з кастрычнікам мінулага года. Па колькасці зарэгістраваных новых аўтамабіляў, гэта лепшы вынік з кастрычніка з 2018 года. Сукупныя дадзеныя паказваюць рост продажаў у 2023 годзе на 11 працэнтаў.

Асноўным рухавіком росту ў згаданай галіне з'яўляецца рынак аўтапаркаў. Менавіта дзякуючы пакупкам прадпрымальнікаў назіраецца высокая дынаміка росту. Карпаратыўныя пакупкі складаюць 72 працэнты рынку прэміяльных брэндаў. Моцны рост у гэтым сегменце сведчыць аб змене пакупніцкіх тэндэнцый.

Дадзеныя Цэнтральнага рэестра транспартных сродкаў і вадзіцеляў сведчаць пра тое, што ў кастрычніку 2023 года ў Польшчы было зарэгістравана 40 910 легкавых аўтамабіляў, то бок на 27,84 працэнта больш, чым годам раней і на 4,69 працэнта больш, чым месяцам раней. Агулам у 2023 годзе ў Польшчы былі зарэгістраваныя 391 228 легкавых аўтамабіляў, то бок на 12,2 працэнта больш, чым за той жа перыяд у 2022 годзе.

У сваю чаргу ў кастрычніку 2023 года ў Польшчы быў зарэгістраваны 5 461 фургон, то бок на 9,31 працэнта больш, чым у кастрычніку мінулага года і на 0,07 працэнта больш, чым у верасні 2023 года. За ўвесь бягучы год былі зарэгістраваныя на 3,54 працэнта больш новых фургонаў i мікрааўтобусаў (52 772), чым за такі ж перыяд мінулага года.

businessinsider.com.pl/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Больш за 78 тысяч заявак падалі палякі на атрыманне іпатэчнага крэдыту ў рамках праграмы «Першая кватэра»

07.11.2023 08:45
Праграмай «Першая кватэра» змогуць скарыстацца як сем'і, так і адзінокія людзі ва ўзросце да 45 гадоў.