Беларуская Служба

Польшча і Украіна плануюць пашыраць памежную інфраструктуру і лагістыку

23.01.2024 10:45
Абмяркоўваецца, між іншым, будаўніцтва чатырох новых памежных пераходаў і ўдзел Польшчы ў будаўніцтве ўкраінскай аўтамагістралі.
-      , 22  2024
Прэс-канферэнцыя прэм'ераў Польшчы і Украіны ў Кіеве, 22 студзень 2024 годаPAP/Vladyslav Musiienko

Урады Польшчы і Украіны плануюць пашыраць памежную інфраструктуру і лагістыку па абодва бакі мяжы. Пра гэта прэм'ер Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы ў Кіеве з прэмʼерам Польшчы Дональдам Тускам.

Дзяніс Шмыгаль паведаміў, што, між іншым, абмяркоўвалася будаўніцтва чатырох новых памежных пераходаў і магчымасць удзелу Польшчы ў будаўніцтве аўтамагістралі, якая злучае Кракавец, Львоў, Броды і Роўна:

- Гэтая аўтамагістраль працягне польскую аўтамагістраль A4, якая ў сваю чаргу зʼяўляецца працягам найбуйнейшай аўтамагістралі ЕС – E4. Мы запрашаем польскіх прадпрымальнікаў далучыцца да будаўніцтва гэтай магістралі на ўмовах канцэсіі. Гэта можа стаць адным з прыкладаў нашага агульнага поспеху.

Дзяніс Шмыгаль дадаў, што падчас размоваў з прэм’ерам Тускам абмяркоўвалася таксама пашырэнне супрацы ў галіне энергетыкі, у тым ліку злучэння польскай і ўкраінскай нафтатранспартных сістэм, якія маглі б стаць элементам еўразійскага нафтатранспартнага калідора.

IAR/аз



Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

«У цэлым свеце няма больш надзейнага палітыка, які працуе ў імя міру, чым прэзідэнт Уладзімір Зяленскі»

22.01.2024 16:46
Дональд Туск здзейсніў першы візіт у Кіеў на пасадзе кіраўніка ўраду Польшчы.