Адзін і той жа пароль для ўсіх дадаткаў, сацыяльных сетак і інтэрнэтнага банкінгу значна павялічвае рызыку ўцечкі дадзеных, папярэджвае эксперт па кібербяспецы Ігар Пратасавіцкі(Igor Protasowicki) з Універсітэта WSB Merito. Паводле яго, каб пазбегнуць непрыемных наступстваў, варта выбіраць розныя і складаныя паролі:
- Калі нехта карыстаецца адным, універсальным паролем, нават, калі ён вельмі складаны, то на жаль існуе вялікая рызыка яго ўцечкі. Гэта азначае, што, напрыклад, нехта ўвойдзе на наш профіль у сацсетках і пачне адпраўляць нашым знаёмым фальшывую інфармацыю або публікаваць на ім розныя паведамленні нібыта да нашага імя.
Эксперт дадаў, што добрая ідэя – карыстацца паслугамі так званых банкаў пароляў, якія павышаюць нашую анлайн-бяспеку.
IAR/аз