Дырэктар нацыянальнага энергетычнага канцэрну Польшчы Orlen, адказны за абшар рэгуляцыі Якуб Рушэль паведаміў падчас пасяджэння пастаяннай парламенцкай падкамісіі па крытычнай інфраструктуры, здабычы карысных выкапняў і энергетыцы, што «марскі кірунак будзе асновай» для забеспячэння паставак паліва, звадкаванага газу і дызельнага паліва ў Польшчу, - піша партал energetyka24.com.
«Orlen рэалізуе вельмі важныя інвестыцыі ў дыверсіфікацыю, якія ажыццяўляе наша кампанія LPG Orlen Paliwa. Мы павялічваем на 50% прапускную здольнасць тэрміналу LPG у Свінавусці», – заявіў адзін з топ-менеджараў кампаніі Orlen.
Якуб Рушэль прадставіў прагнозы Orlen, паводле якіх разрыў спажывання (г. зн. сыравіна, якую трэба імпартаваць з-за мяжы) у канцы гэтага дзесяцігоддзя ў выпадку дызельнага паліва і бензіну складзе прыкладна 10 мільёнаў тон. «Пашырэнне гэтых магутнасцяў (марскіх тэрміналаў Orlen) у бліжэйшыя гады дапаможа ліквідаваць гэты разрыў», – дадаў ён, адзначыўшы, што ў выпадку са звадкаваным прыродным газам базай для дыверсіфікацыі паставак будзе марскі кірунак, а не расійскі крыніцы паставак.
эж