Беларуская Служба

Працэс здабычы біткойнаў патрабуе больш электраэнергіі, чым спажывае Бельгія

29.07.2024 11:38
Спажыванне энергіі, неабходнай для здабычы біткойнаў, павялічылася на 34 працэнты ў 2015-2023 гадах і склала прыкладна 121 ТВт-гадз., што больш, чым гадавое спажыванне электраэнергіі ў Бельгіі ці Фінляндыі, гэты паказчык у згаданых краінах ніжэй за 90 ТВт-гадз.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Попыт на мінералы, якія патрэбныя ў лічбавай сферы, такія як графіт, літый і кобальт, можа вырасці на 500 працэнтаў да 2050 года. Спажыванне энергіі, неабходнай для здабычы біткойнаў, павялічылася на 34 працэнты ў 2015-2023 гадах і склала прыкладна 121 ТВт-гадз, што больш, чым гадавое спажыванне электраэнергіі ў Бельгіі ці Фінляндыі, гэты паказчык у згаданых краінах ніжэй за 90 ТВт-гадз.

ААН у ліпені 2024 года звярнула ўвагу на сурʼёзныя наступствы для прыроднага асяроддзя праз спажыванне энергіі ў цэнтрах апрацоўкі дадзеных. Развіццё штучнага інтэлекту, несумненна, дае штуршок лічбавай эканоміцы, але шкодзіць клімату. У сувязі з гэтым Агенцтва Арганізацыі Абʼяднаных Нацый па гандлі і развіццю (UNCTAD) заклікала да правядзення «моцнай палітыкі па ўмацаванні ўстойлівага лічбавага развіцця», падкрэсліўшы, што краіны, якія развіваюцца, нясуць «непрапарцыйную» долю шкоды навакольнаму асяроддзю. У сваім дакладзе UNCTAD прывяла прыклады шкоды, якую наносіць лічбавая эканоміка.

Здабыча біткойнаў выкарыстоўвае больш электраэнергіі, чым Бельгія

Згодна са справаздачай UNCTAD, у 2020 годзе сектар інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій стварыў прыкладна ад 1,5 да 3,2 працэнта ад агульных выкідаў парніковых газаў ва ўсім свеце. Іх узровень параўнальны з паветраным або марскім транспартам. Для вырабу двухкілаграмовага кампутара неабходна прыкладна 800 кг сыравіны, таксама адзначаецца ў справаздачы.

Попыт на мінералы для інфармацыйнай галіны, такія як графіт, літый і кобальт, можа вырасці на 500 працэнтаў да 2050 года.

У 2022 годзе цэнтры апрацоўкі дадзеных спажылі 460 тэрават-гадзін (ТВт-гадзін) электраэнергіі, і чакаецца, што да 2026 года іх спажыванне зноў падвоіцца. У Ірландыі іх выкарыстанне вырасла больш чым у чатыры разы ў перыяд з 2015 па 2022 год, што складае 18 працэнтаў ад электраэнергіі, якая агулам выкарыстоўваецца ў краіне. Паводле справаздачы, да 2031 года гэтая лічба можа павялічыцца да 28 працэнтаў.

Па словах Рэбекі Грынспан, генеральнага сакратара Unctaced, энергія, неабходная для здабычы біткойнаў, павялічылася на 34 працэнты ў перыяд з 2015 па 2023 гады і склала прыкладна 121 ТВт-гадз, што больш, чым гадавое спажыванне электраэнергіі ў Бельгіі ці Фінляндыі, якое ніжэй за 90 ТВт-гадз.

Штучны інтэлект адказны за рост парніковых газаў

Такія буйныя кампаніі, як Google і Microsoft, паабяцалі стаць вугляродна-нейтральнымі да канца дзесяцігоддзя. Нядаўна Google паведаміў аб павелічэнні выкідаў парніковых газаў на 48 працэнтаў у параўнанні з 2020 годам, звязваючы гэта з цэнтрамі апрацоўкі дадзеных, неабходнымі для развіцця штучнага інтэлекту. У справаздачы аб устойлівым развіцці Microsoft, са свайго боку, згадала павелічэнне выкідаў парніковых газаў на 29 працэнтаў у мінулым годзе ў параўнанні з 2020 годам.

Згодна са справаздачай Амерыканскага інвестыцыйнага банка, апублікаванай у мінулым месяцы, рост генератыўнага штучнага інтэлекту падштурхне тэхналагічныя гіганты інвеставаць каля 1 трыльёна долараў на працягу наступных некалькіх гадоў, асабліва ў цэнтры апрацоўкі дадзеных, мікрапрацэсары і інфраструктуру. 

Генеральны сакратар ААН папярэджвае

Агенцтва па гандлі і развіццю Арганізацыі Абʼяднаных Нацый  заклікае да правядзення «моцнай палітыкі па ўмацаванні ўстойлівага лічбавага развіцця», падкрэсліваючы, што краіны, якія развіваюцца, нясуць «непрапарцыйную» долю шкоды навакольнаму асяроддзю.

«Лічбавізацыя працягвае хутка развівацца, змяняючы жыццё і сродкі да існавання», – заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Ён таксама адзначыў, што «нерэгуляваны бум лічбавай эканомікі рызыкуе адсунуць на другі план слаі насельніцтва і пагоршыць экалагічныя праблемы». У прыватнасці, ён назваў рызыку змяншэння сыравіны, якая выкарыстоўваецца для лічбавых тэхналогій, павелічэнне спажывання вады і энергіі, якасці паветра і адходаў, звязаных з лічбавізацыяй. Гэтыя пагрозы «ўзмацняюцца новымі тэхналогіямі, такімі як штучны інтэлект».

На дадзены момант звестак пра ўплыў штучнага інтэлекту на навакольнае асяроддзе мала. Рэбека Грынспан, генеральны сакратар Unctaked, заклікае тэхналагічных гігантаў падаваць прыклад, ствараючы стандартызаваныя дадзеныя па гэтай тэме.

Паводле BiznesAlert.pl/вх