Два падземныя дыскі з такімі назвамі пачнуць працаваць праз тры тыдні. Цяпер пачаўся тэхналагічны пуск.
На месцы спланаванай станцыі метро «Каролін» вядзецца наладка сістэм абодвух дыскаў – механічных, электронных і гідраўлічных элементаў. Затым пройдзе выпрабаванне прылад. Пры станоўчых выніках свідравальныя машыны хутка пачнуць працу. Кожнай з іх трэба будзе пракласці больш за тры кіламетры тунэлю, каб злучыцца з ужо дзеючым участкам лініі М2 на цяперашняй канчатковай станцыі «Бемова».
Даўжыня абодвух тунэляў, якія будуць пабудаваны, складае: 3202 і 3196 метраў.
Свідравальныя машыны будуць працаваць 24 гадзіны ў суткі. Яны будуць спыняцца толькі ў выпадку неабходных работ па абслугоўванні дыска або непрадказальных умоў грунту. Адзін дыск важыць прыкладна 650 тон.
На новым участку другой лініі метро спраектаваныя тры станцыі.
Мэр сталіцы Рафал Тшаскоўскі (Rafał Trzaskowski) паведаміў, што пасажыры змогуць скарыстацца новым участкам у 2026 годзе:
- Чарговыя тры станцыі «Лязурова», «Хжанув» і «Каролін» будуць далучаныя да лініі метро, якім мы ганарымся. Мы рады, што ў нас будзе 46 км метро з 42 станцыямі.
Само бурэнне тунэляў зойме год.
У сталічнай мэрыі вядзецца падрыхтоўка да будаўніцтва трэцяй і чацвёртай ліній метро. Графік будаўніцтва будзе залежаць ад субсідый Еўрасаюза.
яс