Беларуская Служба

LOT паляціць на Тэнэрыфэ

13.08.2024 12:00
Гэта наступны пункт прызначэння ў сетцы нацыянальнага перавозчыка, які з'яўляецца часткай стратэгіі на 2024-2028 гады.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner дзяржаўнай польскай авіякампаніі LOTpkozmin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская дзяржаўная авіякампанія будзе лятаць на Тэнэрыфэ. LOT анансаваў адкрыццё новага, рэгулярнага злучэння, якое будзе дзейнічаць на працягу ўсяго зімовага сезону. Рэйсы па гэтым маршруце будуць адбывацца ў абодвух напрамках тры разы на тыдзень - па серадах, пятніцах і нядзелях.



У напрамку Канарскіх выспаў самалёт Boeing 737 MAX 8 будзе адпраўляцца з варшаўскага аэрапорта а 7:50, а ў зваротным кірунку - а 13:55 па мясцовым часе. Маршрут з Варшавы на Тэнэрыфэ зойме прыкладна 6 гадзін.

Тэнэрыфэ - яшчэ адзін пункт прызначэння ў сетцы нацыянальнага перавозчыка, які з'яўляецца часткай стратэгіі на 2024-2028 гады.

Сёлета польскія авіялініі LOT адкрылі рэйсы, між іншым, у Ташкент, Афіны і Эр-Рыяд. Білеты на перасадкі з Варшавы на Тэнэрыфэ даступныя ва ўсіх каналах продажу авіяперавозчыка.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Варшаўскі аэрапорт адкрывае новыя напрамкі ў Саудаўскую Аравію, Румынію і Афрыку

18.06.2024 13:42
У сезоне лета-2024 сетка зносін з варшаўскага порта ўключае 123 напрамкі.