Беларуская Служба

За школьныя прыналежнасці бацькі ў Польшчы заплацяць больш, чым летась

20.08.2024 10:01
Паводле справаздачы сеткі Empik, амаль кожны трэці бацька выдаткуе на школьныя прылады ад 117 да 164 еўра.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: rawpixel/CC0 Public Domain/pixabay.com

Гэта будуць вялікія выдаткі для бацькоў. Паводле падлікаў штодзёнкі Rzeczpospolita, сёлета толькі на канцылярскія тавары і падручнікі бацькі ў Польшчы выдаткуюць як мінімум 5 мільярдаў злотых (амаль мільярд 174 тысяч еўра). Справаздача, складзеная па замове сеткі кнігарняў Empik, паказвае, што сёлета амаль палова бацькоў выдаткуе на школьныя прыналежнасці да 500 злотых (да 117 еўра). Толькі 13 працэнтаў плануюць не перавышаць 300 злотых (амаль 70,5 еўра), то бок сумы, якую атрымаюць у рамках праграмы дапамогі „Добры старт”.

Мамa сёлетняй першакласніцы Ані кажа, што спіс неабходных пакупак доўгі:

 - Мастацкія прыналежнасці, фарбы, каляровыя алоўкі, сшыткі, адзенне на заняткі фізкультуры, зменны абутак, ланчбокс і  галоўнае - школьны ранец і пенал.

 Паводле справаздачы сеткі Empik, амаль кожны трэці бацька выдаткуе на школьныя прыналежнасці ад 500 да 700 злотых (ад 117 да 164 еўра), а кожны пяты - больш за 700 злотых (164 еўра).

Прэс-сакратар сеткі Empik Моніка Марыяновіч (Monika Marianowicz), кажа, што большасць бацькоў не пакідаюць пакупак на апошнюю хвіліну:

 - Чарговы год запар, калі пік пакупак прыпадае пасля 15 жніўня.

 Гэтую тэндэнцыю пацвярджаюць вынікі даследавання School Layette 2024. Нагадваем, новы 2024-2025 год пачнецца 2 верасня.

 IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У Польшчы выразна даражэюць паслугі

16.07.2024 16:18
Паводле эканамістаў, гэта, перш за ўсё, вынік росту коштаў працы.

Польскія ўлады хочуць узяць пад кантроль кітайскія інтэрнэт-крамы

17.07.2024 09:30
Кітайскай гандлёвай інтэрнэт-платформай Temu карыстаецца некалькі мільёнаў польскіх кліентаў у месяц.