Беларуская Служба

Цэны на паліва ў Польшчы падаюць

27.08.2024 17:15
Кошт бензіну складзе максімальна 6,30 злотых за літр, а дызельнага паліва - 6,32 злотых за літр.
 .
Заправачная станцыя.IADE-Michoko/pixabay.com/CC0

Кошт паліва на заправачных станцыях у Польшчы надалей будзе паніжацца, прагназуюць эксперты. Як паведамляе партал epetrol.pl, кошт бензіну складзе максімальна 6,30 злотых за літр, а дызельнага паліва - 6,32 злотых за літр. Гэта сярэднія цэны па краіне.



Эксперт па пытаннях энергетыкі Даніэль Чыжэўскі (Daniel Czyżewski) кажа, што змены на паліўным рынку з’яўляюцца, між іншым, вынікам зніжэння цэнаў на нафту на Лонданскай біржы. На мінулым тыдні яе кошт знізіўся нават да 76 долараў за барэль:

- Згаданая тэндэнцыя – гэта вынік падзення паказчыкаў працаўладкавання ў ЗША. Інвестары пачалі асцерагацца рэцэсіі. Надоечы таксама Кітай агучыў паказчыкі, датычныя вытворчасці, якія, дарэчы паніжаюцца. Гэта бачна таксама на прыкладзе кітайскага імпарту нафты. У ліпені Кітай купіў на 12 працэнтаў менш нафты, чым месяцам раней.

У сваю чаргу, цана на аўтагаз вырасце на некалькі грошаў. Сярэднія па краіне цэны на гэтае паліва будуць вагацца ад 2,79 да 2,85 злотых за літр.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Паліўны крызіс у Вугоршчыне. Харватыя хоча дапамагчы, але Будапешт не верыць харватам

06.08.2024 18:34
Прэм'ер-міністр Харватыі ў адказ на рашэнне Кіева накіраваў ліст з прапановай прэм'ерам Вугоршчыны і Славаччыны Віктару Орбану і Роберту Фіца, а таксама прэзідэнту Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляен з прапановай скарыстацца трубаправодам «Адрыя».

Заробкі ў Еўропе: Польшча ўжо не бедная краіна. Каго абагналі ў гэтым годзе?

23.08.2024 15:30
Сітуацыя істотна мяняецца на карысць палякаў, калі ўлічваць парытэт пакупніцкай здольнасці ў параўнанні сярэдніх заробкаў.