Беларуская Служба

У Польшчы не хапае 16 тысяч настаўнікаў. Колькі зарабляе настаўнік?

03.09.2024 16:36
Новы навучальны год распачалі ў Польшчы 6 млн вучняў і 700 тысяч настаўнікаў.
ШколаShutterstock/wavebreakmedia

Новы ўрад павысіў настаўнікам базавую зарплату на 33%. Яна складае цяпер 5 тысяч брута.

У сярэднім заробак малодшага настаўніка ў Польшчы складае 6 тысяч 350 злотых (1450 еўра) брута (чыстымі атрымліваецца 1070 еўра).

Настаўнік другой ступені (nauczyciel mianowany) – зарабляе 7 456 злотых брута (1750 еўра) (чыстымі 1300 еўра).

Настаўнік трэцяй ступені (nauczyciel dyplomowany)  з самай вялікай практыкай  фтрымлівае 9 500 тысяч (2225 еўра) (чыстымі - 1600 еўра).

Нагадаем, што сярэдняя зарплата на прадпрыемствах у Польшчы складае 8 тысяч злотых (1870 еўра), а на руку атрымліваецца амаль 6 тысяч злотых (1400 еўра). Гэта прыблізна столькі, колькі зарабляе настаўнік трэцяй ступені.

У польскіх школах не хапае 16 тысяч настаўнікаў, найбольш па ўроках інфарматыкі, матэматыкі, фізікі і англійскай мовы.

яс/ПР1