Узброеныя канфлікты негатыўна ўплываюць на польскую марскую эканоміку. Па словах старшыні Польскай рады экспедыцыі і лагістыкі Марэка Тарчыньскага (marek tarczyński), напад Расіі на Украіны — гэта адна праблема, але на ланцужкі паставак моцна ўплываюць таксама падзеі ў іншых рэгіёнах свету.
«Гаворка ідзе пра ракетныя атакі хусітаў у Адэнскай затоцы ў Чырвоным моры», — падкрэслівае Марэк Тарчыньскі:
— Фрахты, то бок аплаты збораў за перавозку грузаў морам, пастаянна павышаюцца. У наступным годзе на Балтыйскае мора больш не будуць заходзіць акіянскія судны Maersk, а грузы ў Гданьск і Гдыню будуць дастаўляць невялікімі суднамі. Попыт на транспартныя паслугі падае і ў выніку многія кампаніі па аўтамабільных перавозках і па лагістыцы, а таксама польская чыгунка панеслі фінансавыя страты.
Канфлікт паміж Ізраілем і ХАМАС выклікае велізарныя праблемы. Марэк Тарчыньскі падкрэслівае, што цяпер гэта моцна ўплывае на сітуацыю ў міжземнаморскім басейне, але наступствы ў доўгатэрміновай перспектыве можа адчуць кожны.
— Калі ў бліжэйшы час не ўдасца спыніць гэты канфлікт, то ў выніку сусветная марская эканоміка, у тым ліку і польская, моцна затармозіць.
Дыскусія аб збоях у марскіх ланцужках паставак была арганізавана падчас 23-га Марскога форуму ў Гдыні, які прайшоў на мінулым тыдні. Польскія і замежныя эксперты абмяркоўвалі таксама выклікі, якія стаяць перад марской галіной падчас старшынства Польшчы ў Радзе Еўрасаюза. Польшча прыме старшынства ў студзені 2025 года.
IAR/яс