Колькі зарабляе кіроўца трамваю ў Варшаве? Гарадское прадпрыемства «Варшаўскія трамваі» назвала суму заробку сталічнага вагонаважатага. І так, сярэдняя зарплата вадзіцеля трамвая ў польскай сталіцы складае 7 тыс. 398 злотых «на рукі» (1 тыс. 720 еўра – рэд.). Зарплата ўключае асноўны аклад, прэміі, у тым ліку за пунктуальнасць, а таксама дадатковыя сродкі за працу ў начны час, святы і надпрацоўкі.
Інфармацыя пра заробкі кіроўцаў трамваяў з’явілася пры нагодзе Дня адкрытых дзвярэй, які 4 лістапада правядзе прадпрыемства «Варшаўскія трамваі». У гэты дзень у адно са сталічных дэпо можа прыйсці кожны жадаючы, хто б хацеў працаваць на гарадскім транспарце, каб пазнаёміцца з асаблівасцямі прафесіі.
Не сакрэт, што ў Варшаве не хапае вадзіцеляў трамваяў і аўтобусаў, а таксама машыністаў метро, і таму гарадскія ўлады стараюцца прыцягнуць новых працаўнікоў фінансавымі стымуламі і шырокім сацыяльным пакетам.
вс