Беларуская Служба

Кошты ў крамах зноў растуць усё хутчэй

16.11.2024 08:05
Дадзеныя сведчаць, што больш за ўсё падаражэлі напоі — на 19%, і прысмакі — на 10%.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Кошты ў крамах зноў растуць усё хутчэй – піша «Rzeczpospolita». Як адзначае газета, у кастрычніку яны былі ў сярэднім на 5,4% вышэй, чым годам раней.

Штодзённік адзначае рост інфляцыі з вясны і нагадвае, што ў верасні яна склала 4,9%, а ў жніўні — 4,3%. Таксама апісваецца аналіз агенцтва ASM Sales Force, які паказвае, што сярэдні кошт кошыка з пакупкамі ў верасні склаў 300 злотых і быў на 25 злотых вышэй, чым у жніўні. Дадзеныя сведчаць, што больш за ўсё падаражэлі напоі — на 19%, і прысмакі — на 10%.

Паводле экспертаў, якіх цытуе выданне «Rzeczpospolita», прычынай росту коштаў з’яўляюцца галоўным чынам даражэйшыя энерганосьбіты і большыя заробкі ў сферы паслуг. Акрамя таго, узрасла інфляцыя, таму што ўрад павялічыў ПДВ на прадукты харчавання.

Падвышэнне цэнаў, як піша газета, выліваецца ў аслабленне спажывання і, адпаведна, усёй эканомікі. Дадзеныя паказваюць, што ВУП Польшчы ў трэцім квартале скараціўся на 0,2% у параўнанні з другім кварталам 2024 года.

ав