Бескантрольны імпарт угнаенняў з Беларусі і Расіі забівае польскую вытворчасць – папярэджваюць прафсаюзы Grupa Azoty. Прафсаюзныя арганізацыі зладзілі ў Шчэціне дэманстрацыю ў абарону працоўных месцаў і супраць імпарту ўгнаенняў з Усходу.
Некалькі сотняў дэманстрантаў пратэставалі каля перавалачнай набярэжнай ОКО. «Туды, між іншым, ідуць угнаенні, якія імпартуюцца з Расіі і Беларусі», — кажа Аркадыюш Паборскі, старшыня прафсаюзу Grupa Azoty Zakłady Chemiczne «Police»:
— Працадаўца ўсялякімі спосабамі імкнецца скараціць кошт вытворчасці, аднак мы не ўстане канкурыраваць з расійскімі і беларускімі вытворцамі. Беларусь і Расія пастаўляюць угнаенні ў Еўропу разнароднымі шляхамі праз замежныя кампаніі, нават праз Афрыку
Работнікі польскіх кампаній падкрэсліваюць, што ўрад занядбаў айчынны сектар вытворчасці ўгнаенняў і ў выніку Польшча купляе ў Расіі і Беларусі найбольш угнаенняў сярод усіх краін Еўрасаюза.
Сёлета са студзеня па ліпень імпарт склаў 717 тыс. тон.
IAR/яс