Беларуская Служба

Чарговыя траншы сродкаў з Брусeля пойдуць на ветрапаркі ў Балтыйскім моры  

17.12.2024 09:30
Яшчэ перад Калядамі Польшча атрымае больш за 9 мільярдаў еўра з Бруселя ў рамках Нацыянальнага плана аднаўлення.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Ben_Kerckx /pixabay.com/CC0 Public Domain

Грошы з чарговага траншу Нацыянальнага плана аднаўлення пойдуць, між іншым, на развіццё ветрапаркаў у Балтыйскім моры. Віцэ-міністр фондаў і рэгіянальнай палітыкі Ян Шышка(Janusz Szyszko) паведаміў, што яшчэ перад Калядамі Польшча атрымае 40 мільярдаў злотых( больш за 9 мільярдаў еўра). Грошы будуць прызначаны таксама на мадэрнізацыю і будову сеткаў перадачы:

 - Многія гады электраэнергія паступала ў паўночную і іншыя часткі Польшчы з Сілезіі, то бок з поўдня краіны. Зараз, дзякуючы планаваным інвестыцыям у атамную энергетыку і ветрапаркi ў Балтыйскім моры, электраэнергія будзе паступаць з поўначы на поўдзень краіны, то бок у адваротным кірунку. Гаворка ідзе пра тое, каб польская энергетычная сістэма была дэцэнтралізаваная, бяспечная, танная і чыстая.    

Сёлета Польшча плануе падаць у Брусель таксама чацвёртую і пятую заяўкі на выплату сродкаў з Нацыянальнага плана аднаўлення на суму больш за 7 мільярдаў еўра.

Нацыянальны план аднаўлення - гэта праграма падтрымкі і ўмацавання польскай эканомікі, якая складаецца з 54 інвестыцый і 48 рэформаў.

 IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Baltic Power: Першыя крокі да афшорнай ветрагенерацыі ў Польшчы

30.11.2024 16:33
З дапамогай ветракоў Baltic Power Польшча будзе вырабляцца прыкладна 130 тэрават у гадзіну.