Беларуская Служба

Узровень беспрацоўя ў Польшчы адзін з самых нізкіх у Еўропе

23.12.2024 14:16
Паводле Еўрапейскага статыстычнага ўпраўлення, у кастрычніку беспрацоўе ў Польшчы склала 3,1%. Толькі ў Чэхіі справы ішлі лепш, дзе беспрацоўе  - 2,6% і Мальта з беспрацоўем на ўзроўні 3%.
Ілюстрацыя Фота: Gorodenkoff/Shutterstock

Польскае агенцтва друку, спасылаючыся на апошнія дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленне Польшчы, паведамляе,  што беспрацоўе ў лістападзе склала 5%, а ў кастрычніку - 4,9%.

Паказчыкі адпавядаюць прагнозам і экспрэс падлікам Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі.

Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працаўладкаванні, у мінулым месяцы склала 774,5 тыс. чалавек супраць 765,5 тыс. чалавек у кастрычніку. Летась у лістападзе беспрацоўе ў Польшчы таксама складала 5%.

Паводле звестак Еўрастата, гэты беспрацоўе ў Польшчы яшчэ меншае  з-за выкарыстання іншай метадалогіі падліку. Польшча застаецца краінай з адным з самых нізкіх узроўняў беспрацоўя ва ўсім ЕС.

Паводле Еўрапейскага статыстычнага ўпраўлення, у кастрычніку беспрацоўе ў Польшчы склала 3,1%. Толькі ў Чэхіі справы ішлі лепш, дзе беспрацоўе  - 2,6% і Мальта з беспрацоўем на ўзроўні 3%.

эж