Беларуская Служба

Падпісанне дамовы на 180 паўднёвакарэйскіх танкаў для Польшчы зноў адкладваецца

23.12.2024 14:23
«Мы па-ранейшаму вядзем перамовы з PGZ і ўжо знаходзімся  фактычна на завяршальным этапе. Мы імкнёмся падпісаць дамову яшчэ ў снежні, аднак рэалістычным сцэнарыем з'яўляецца студзень 2025 года».
 2
Танк К2 Mike Mareen/ Shutterstock

Рэалістычны тэрмін падпісання другой дамовы з Польскай групай узбраенняў (PGZ), якая датычыць, сярод іншага, вытворчасці K2PL, то бок паланізаванай версіі паўднёвакарэйскіх танкаў K2, - гэта студзень, заявіў страшныня праўелння Hyundai Rotem Europe і віцэ-прэзідэнт Hyundai Rotem Company Джунмо Сё, піша Puls Biznesu.

Выданне паведамляе, што «на фоне палітычнага замяшання на вяршынях улады ў Паўднёвай Карэі мясцовыя медыя паведамлялі, што падпісанне дамовы № 2 паміж кампаніяй Hyundai Rotem і Польскай групай узбраенняў (PGZ) на наступныя 180 танкаў K2, у тым ліку ў паланізаванай версіі (K2PL), не адбудзецца да канца года».

Puls Biznesu, нагадвае, што ў рамкавай дамове карэйцы пагадзіліся на трансфер тэхналогій і вытворчасць у Польшчы 500 з 1000, замоўленых танкаў. Спачатку дамова № 2 павінна была быць заключана ў пачатку 2023 года, аднак не ўдалося завяршыць перамовы да кастрычніцкіх выбараў, і новая ўлада Польшчы спыніла працу над дамовай і распачала аўдыт. Перамовы былі адноўлены ў ліпені, а падпісанне дамовы павінна было адбыцца не пазней за снежань

«Мы па-ранейшаму вядзем перамовы з PGZ і ўжо знаходзімся  фактычна на завяршальным этапе. Мы імкнёмся падпісаць дамову яшчэ ў снежні, аднак рэалістычным сцэнарыем з'яўляецца студзень 2025 года», – адзначае кіраўнік Hyundai Rotem Europe і віцэ-прэзідэнт Hyundai Rotem Company.

эж