Беларуская Служба

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне: У Польшчы працуе больш за мільён замежнікаў

07.01.2025 13:49
Доля ўкраінцаў у агульнай колькасці іншаземцаў, якія выконваюць працу ў Польшчы, знізілася ў параўнанні са студзенем 2022 года на 6%.
Ілюстрацыя Фота: shutterstock.com/Fishman64

1 млн 41,6 тыс. іншаземцаў працавалі ў Польшчы ў канцы ліпеня мінулага года,  сведчаць дадзеныя, апублікаваныя ў аўторак, 7 студзеня,  Галоўным статыстычным упраўленнем (GUS), — пішуць на партале propertynews.pl.

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, доля замежнікаў у агульнай колькасці людзей, якія працуюць у Польшчы, была ў канцы ліпеня мінулага года 6,8%.  405,4 тыс. замежнікаў выконвалі працу ў рамках умоў падраду і падобных на іх. 

Замежнікі, якія працавалі ў ліпені 2024 года, прыехалі з больш чым 150 краін. Найбольшую групу складалі грамадзяне Украіны — 701,3 тыс. чалавек. Іх доля ў агульнай колькасці іншаземцаў, якія выконваюць працу, знізілася ў параўнанні са студзенем 2022 года на 6%.

У апошні дзень ліпеня 2024 г. амаль кожны пяты з усіх працаўладкаваных замежнікаў жыў у Варшаўскім сталічным рэгіёне (19,6%). Аднак найменшая колькасць аналізаванай папуляцыі замежнікаў пражывала ў Свентакшыскім ваяводстве (менш за 1%).

эж