Беларуская Служба

Больш за палову апытаных палякаў плануюць зімовы адпачынак

21.01.2025 13:01
Аднак у зімовы перыяд яны трымаюцца бліжэй да дому.
      .
Зімой палякі найбольш ахвотна адпачываць у гарах.PAP/Grzegorz Momot

54 працэнты палякаў плануюць адпачынак зімой, большасць з іх - у краіне, пра  гэта сведчаць дадзеныя Польскай турыстычнай арганізацыі. Замежныя паездкі бярэ пад увагу толькі 10 працэнтаў апытаных.



Ёанна Вэнглярчык(Joanna Węglarczyk) з Польскай турыстычнай арганізацыі кажа, што сёлета палякі плануюць выдаткаваць на зімовыя канікулы да 3 000 злотых на чалавека:

- Калі гаворка ідзе пра кошт, то несумненна больш танны адпачынак у краіне. Сярод нашых рэспандэнтаў большасць плануе выдаткаваць на яго ад 1,5 да 3 тысяч злотых на асобу, то бок 353 да 706 еўра на асобу.

Зімой палякі найбольш ахвотна адпачываць у гарах:

- Гэта не толькі Закапанэ. Агулам Малапольшча з’яўляецца найбольш папулярным кірункам, калі гаворка ідзе пра зімовы адпачынак палякаў. Другое месца па папулярнасці займае Ніжняя Сілезія, трэцяе - Паморскае ваяводства і на чацвёртым - Сілезія.

 

Павелічэнне коштаў транспарту, пражывання і харчавання прычыняецца да таго, што палякі выбіраюць карацейшыя паездкі. Напрыклад, трохдзённае катанне на лыжах замест тыднёвага.

Нагадваем, з панядзелка ў Польшчы пачаліся зімовыя канікулы. Яны падзелены на чатыры туры, у залежнасці ад ваяводстваў. Першымі зімовы адпачынак пачалі вучні з Куяўска-Паморскага, Любускага, Малапольскага, Свентакшыскага і Вялікапольскага ваяводстваў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі