Беларуская Служба

У бягучым годзе польскія муніцыпалітэты плануюць выдаткаваць на інвестыцыі больш за 23 млрд 750 млн еўра

25.01.2025 07:02
Пры гэтым чаканы аб'ём даходаў органаў самакіравання ў 2025 годзе складзе больш за 99 млрд 520 млн еўра.
500
500 польскіх злотыхкрыніца: Narodowy Bank Polski

Dziennik Gazeta Prawna піша, што органы мясцовага самакіравання Польшчы плануюць у 2025 годзе інвестыцыі, якія перавышаюць 100 млрд злотых (больш за 23 млрд 750 тыс. еўра), і дэфіцыт бюджэту на ўзроўні амаль 30 млрд злотых (больш за 7 млрд еўра). 

Згодна з фінансавымі прагнозамі, рост даходаў самакіраванняў у гэтым годзе будзе ніжэйшы, чым у 2024 годзе. Чаканы аб'ём даходаў у 2025 годзе складзе амаль 419 млрд злотых (больш за 99 млрд 520 млн еўра), што на 14% больш, чым у 2023 годзе. 

Газета нагадвае, што з гэтага года змяніліся правілы фінансавання мясцовых бюджэтаў. Эканамічны рост, павелічэнне даходаў насельніцтва і фірм павінны садзейнічаць павышэнню агульнага ўзроўню даходаў сектара самакіраванняў да ўзроўню ў 450 млрд злотых (больш за 106 млрд 800 млн еўра). 

Найбольш палепшыцца сітуацыя буйных гарадоў. У 2025 годзе іх даходы вырастуць у тэмпе, падобным да папярэдняга года, а ў 2026 годзе чакаецца далейшы рост на 4%. Рэгіёны таксама пакажуць рост, але з крыху меншай дынамікай. 

Гміны (найменшыя тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі – рэд.), наадварот, сутыкнуцца з запаволеннем росту прыбыткаў. Пасля 17-працэнтнага росту ў мінулым годзе сёлета чакаецца павелічэнне на 5%, а ў 2026 годзе магчымы спад на 7%. Падобныя цяжкасці чакаюць паветы: пасля 20-працэнтнага росту ў 2024 годзе, у 2025 годзе дынаміка складзе толькі 2%, а ў наступным годзе прагназуецца сярэдняе зніжэнне на 5%, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс