Беларуская Служба

Ці штучны інтэлект адбярэ працу ў юрыстаў?

25.02.2025 14:01
Штучны інтэлект можа замяніць юрыстаў у выкананні простых, паўтаральных задач.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Brian Penny/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рашэнні з выкарыстаннем штучнага інтэлекту (ШІ) пачынаюць браць на сябе абавязкі юрыстаў. Puls Biznesu аналізуе, як гэта паўплывае на згаданую прафесію? Штодзёнка адзначае, што нядаўна патэнцыял штучнага інтэлекту заўважылі юрыдычныя фірмы.



«Такія фірмы ўсё часцей сталі звяртацца да нас з пытаннямі аб паляпшэнні працы з выкарыстаннем новых тэхналогій», - кажа дырэктар па продажах Transition Technologies MS (TTMS) Тамаш Тывонюк.

Газета адзначае, што юрыдычныя фірмы працуюць з велізарнымі аб’ёмамі тэкставых дадзеных, а моўныя мадэлі ідэальна падыходзяць для іх аналізу і апрацоўкі. У прыватнасці, з дапамогай штучнага інтэлекту цяпер можна ствараць шаблоны дагавораў або працэсуальных дакументаў на аснове існуючых дадзеных і шаблонаў  - то бок выконваць паўтаральныя і руцінныя задачы за юрыстаў. Неўзабаве ШІ таксама будзе аналізаваць буйныя дадзеныя і гісторыю справаў, каб ацаніць верагоднасць выйгрышу або пройгрышу ў судовым працэсе, дадае газета.

 «Хоць гэтыя алгарытмы ўсё яшчэ знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі, то ў будучыні яны могуць дапамагчы адвакатам вызначыцца з найлепшай стратэгіяй судовага разбіральніцтва або пра тое ці вырашыць справу мірным шляхам», - адзначае Тамаш Тывонюк.



Як канстатуе Puls Biznesu, попыт на юрыстаў, якія выконваюць толькі простыя, паўтаральныя задачы, верагодна, цягам часу зменшыцца. Аднак попыт на высокакваліфікаваных юрыстаў, якія спалучаюць юрыдычныя веды з тэхналагічнымі або бізнес-навыкамі, можа ўзрасці.

аз

Польскія кампаніі адстаюць ва ўкараненні штучнага інтэлекту

18.02.2025 14:01
Доля польскіх кампаніяў, якія выкарыстоўваюць штучны інтэлект, другая з канца ў ЕС - аналітыкі Credit Agricole.