Беларуская Служба

Экамаркіроўка, або іншымі словамі, прапаганда ў службе нямецкай энергетычнай палітыкі

15.07.2019 15:59
Нямецкая энергетычная палітыка не з'яўляецца праэкалагічнай, а гэта толькі напісаны зялёнай фарбай план стварэння новых уплываў Берліна ў Еўропе.
EBI wyda prawie 47 mln euro na modernizację energetyki w Lublinie i Bydgoszczy
EBI wyda prawie 47 mln euro na modernizację energetyki w Lublinie i Bydgoszczy shutterstock, yuttana Contributor Studio

Нямеччына – самы буйны спажывец бурага вугалю. Гэта краіна, якая выкідвае найбольш дыяксіду вугляроду ў паветра, якая змагаецца з атамнай энергіяй (у якой фактычна нулявы выкід), і якая змагла пераканаць свет у тым, што яна «зялёная». Аб гэтым чытаем на сайце energetyka24.com.

Нямеччына змагла дасягнуць такі эфект у асноўным дзякуючы выдатнай прапагандзе.

У снежні мінулага года сусветныя СМІ распаўсюдзілі фатаграфіі з урачыстай цырымоніі закрыцця апошняй нямецкай вугальнай шахты. Аднак, у Германіі скончылася толькі здабыча гэтай сыравіны, прамысловасць і энергетыка перайшлі на імпартнае паліва. Нямеччына працягвае вырабляць амаль столькі энергіі з бурага вугалю, як і ў 1992 годзе. На працягу амаль 30 гадоў Берлін нічога не зрабіў, каб абмежаваць пастаўку энергіі з гэтай высокаэмісійнай сыравіны. Згодна з праектам нямецкага плана па пытаннях энергетыкі і клімату, ФРГ мае намер выкарыстоўваць вугаль як мінімум да 2050 года.

Планы энергетычнай палітыкі Германіі супярэчаць вынікам працы Міжурадавай групы па пытаннях змены клімату. У завяршальным дакуменце заяўлена, што атамная энергія патрэбная для спынення глабальнага павышэння сярэдніх тэмператур. Між тым, Берлін хоча не толькі закрыць свае АЭС (гэта адбудзецца ўжо ў 2022 годзе), але імкнецца забараніць фінансаванне будаўніцтва АЭС іншымі краінамі з фондаў Еўрапейскага Саюза.

Але папуляразыцыя погляду аб неабходнасьці вываду атамнай энергетыкі мае для Берліна схаваную палітычную мэту – ліквідацыя АЭС у Еўропе (асабліва ў яе цэнтральных і ўсходніх частках) павялічвае попыт на газ, якога Нямеччына будзе мець мноства, дзякуючы двум газаправодам Nord Stream.

«Nord Stream 2 мае апалітычны характар і ён патрэбен для энергетычнай бяспекі Еўропы», – няспынна паўтараюць немцы і расейцы. Аднак, гэта не пацвярджаецца фактамі.

У цяперашні час існуючая інфраструктура наземнага транзіту выкарыстоўваецца ў 70%. Навошта ўкладваць велізарныя рэсурсы ў новыя трубы, якія, акрамя ўсяго, трэба закласці на марское дно, калі існуючая інфраструктура ўсё яшчэ дае магчымасць павялічыць падачу газу?

Справа ў тым, каб пазбавіць традыцыйныя краіны транзіту, у першую чаргу Украіну, з якой Расія знаходзіцца ў стане фактычнай вайны.

Палітычны бок праекта таксама бачны ў справаздачы, апублікаванай інвестыцыйным банкам Сбербанк CIB. У дакуменце гаворыцца, што ключавыя газавыя праекты, якімі Газпром хоча ахапіць Еўропу (Nord Stream 2 і Тurkish Stream), акупяцца толькі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, тым самым пярэчаць дзелавой логіцы.

Чаму тады Берлін так імкнецца падтрымаць Расію ў рэалізацыі Nord Stream 2 па дне Балтыйскага мора?

Гэта звязана з воляй Германіі пабудаваць уласную эканамічную і палітычную пазіцыю, дзякуючы сіле расійскай сыравіны. Акрамя таго, добрыя адносіны з Расіяй даюць Берліну магчымасць плаціць вельмі карысную цану за блакітнае паліва (у прыватнасці, менш, чым плаціць Польшча, якая геаграфічна бліжэй да Расіі). Такім чынам, Нямеччына трымае руку на газавых гайках, вызначае кошт газу і зарабляе на гэтым грошы.

З улікам вышэй сказанага, бачна, што нямецкая энергетычная палітыка не з'яўляецца праэкалагічнай, а гэта толькі напісаны зялёнай фарбай комплексны план стварэння новых палітычных і эканамічных уплываў Берліна ў Еўропе.

яс