Гэтая падзея сабрала, як штогод, тысячы ўдзельнікаў – эканамістаў, палітыкаў, журналістаў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацыяў і грамадскіх актывістаў.
Чатыры дні сустрэч, дэбатаў і дыскусіяў у элітным асяроддзі швейцарскага курорта. Так выглядае 50 Сусветны эканамічны форум у Давосе. Галоўнай тэмай форума сталі кліматычныя змены, то бок як забяспечыць супрацу на карысць устойлівага ды паслядоўнага развіцця. Каб падкрэсліць экалагічны характар мерапрыемства, арганізатары заявілі, што электраэнергія выкарыстаныя падчас Форума паходзіць з аднаўляльных крыніц, меню складаецца з мясцовых вырабаў, а дываны, па якіх ходзяць госці, будуць перапрацаваныя па завяршэнні форума.
На мерапрыемства прыехала 2821 афіцыйных гасцей са 117 краін свету, у тым ліку 53 кіраўнікі дзяржаў. Свой удзел у форуме пацвердзілі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, канцлер Нямеччыны Ангэля Мэркель, старшыня Еўрапейскай камісіі Уршуля фон дэр Лэен, віцэ прэм'ер Кітая Хань Чжэн ды іншыя. Як падлічыла агенцтва Bloomberg, сёлета ў Давос прыехала 119 мільярдэраў.
Што стаіць за гэтымі лічбамі. Чым для свету сёння зʼяўляецца форум у Давосе. Юрыст, фінансіст, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту Вітальд Мадзэлеўскі.
Сусветны эканамічны форум у Давосе трэба ўспрымаць як арэну. Гэта сцэна для важных падзей, што адбываюцца ў свеце. Добра, што ёсць такія месцы. Пры гэтым, у нашыя дні, важна нй толькі што агучвацца, але і тое, пра што маўчаць. Некалі кіраўнік амерыканскай FED праславіўся тым, што ягоныя выказванні былі часта незразумелыя. Аналітыкі гадалі, што ж ён сказаў такога. Так і сёлета будзе важны год. 2020 увойдзе ў гісторыю, як год выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ. Гэта беспрэцэдэнтная падзея. Цяпер ідзе дыскусія пра тое, якімі будуць наступствы гэтай падзеі.
Апроч Брэксіту, якія яшчэ пытанні хвалююць цяпер Еўропу ды свет?
Палітыка – гэта як буйны бізнес. Як у бізнесе, тут трэба дамаўляцца ды ўзгадняць мноства спраў. У сучаснай дэмакратыі ўсё стала таварам, які падлягае перамовам, пра ўсё можна дамаўляцца. Аднак, сёння ня ўсё адбываецца ў Еўропе. Цяпер фабрыкай свету стаў Кітай, якія збудаваў сваю імперыю ў Афрыцы. Цяпер гэтая краіна арганізуе шляхі паставак сваіх тавараў у Еўропу. Яны ствараюць новы Ядвабны шлях. Калі да гэтага дадаць марскі шлях праз Паўночны акіян, які вызваляцца з-пад ільдоў з-за глабальнага ацяплення, усё гэта абернецца кардынальнай зменай усяго свету. Танныя кітайскія тавары паставяць пад сумнеў усю геапалітычную канцэпцыю эканамічнага адзінства Еўропы. У гэтым змаганні нам адведзена роля слабака. Калі транзітныя калідоры паўстануць, мы ня зможам вытрымаць кітайскую канкурэнцыю?
Ці Еўропа можа канкураваць з Кітаем?
Што тычацца Кітаю, дык мы мала што ведаем. Кітайцы імкнуцца схаваць свае сапраўдныя намеры. Яны разважаюць пра свае інтарэсы не так як мы. Яны думаюць у катэгорыях дзясяткаў гадоў, калі не сотні. Гэта Кітай ажыццяўляе праект індустрыялізацыі ўсходняй Афрыкі. Кітайцы робяць гэта так, на што згодныя мясцовыя эліты. Яны ня хочуць вяртання заходняй каланіяльнай адміністрацыі. Кітайская мадэль ім пасуе. Кітайцы імкнуцца гэта выкарыстаць. Нашы абмежаванні нашмат большыя, чым кітайцаў.
Сёлета вельмі актыўна на форуме Польшча. Давос наведае польскі прэзідэнт Анджэй Дуда, а польскія фірмы PZU i Pekao зладзілі Польскі дом, каб рэкламаваць Польшчу ў свеце. Польшчы ёсць чым пахваліцца, зазначае эксперт.
Палітыка – гэта як добра пашыты строй. Як яго няма, мусіш здабыць, бо важна ўдзельнічаць у медыйных падзеях. Таму Польшча павінна там быць і казаць пра свае поспех. Ёсць два дасягненні за апошнія 4 гады. Першая, гэта спроба вырашыць фіскальныя клопаты і палепшыць эфектыўнасць збору падаткаў. Па-другое, спажывецкая палітыка, то бок стымулявання ўнутранага попыту. Нам трэба паказваць гэты наш поспех, ён вельмі прыдатны. Цяпер палітыкі павінны ўсё гэта разрэкламаваць. Гэтыя два поспехі бясспрэчныя.
50 Сусветны эканамічны форум завершыцца ў пятніцу 24 студзеня.
Юры Ліхтаровіч