Беларуская Служба

Памяць, якая дзеліць

23.01.2020 15:01
Гісторыя Галакосту і ІІ Сусветнай вайны стала інструментам інфармацыйнай атакі Крамля на Польшчу.
Аўдыё
  • Польскі прэзідэнт звернецца да свету ў Дзень памяці ахвяр Галакосту

Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту адзначаецца штогод 27 студзеня. Выбраная дата – 27-га студзеня – звязана з вызваленнем канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц-Біркенаў, дзе гітлераўцы забілі больш за мільён габрэяў з Еўропы, тысячы палякаў ды людзей розных нацыянальнасцяў.

Гэты дзень быў усталяваны рашэннем Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у лістападзе 2005-га года з мэтай ушанавання памяці ахвяр габрэйскага паходжання, забітых падчас ІІ

Сусветнай вайны гітлераўцамі. Сёлета, у звязку з 75 гадавінай, у шэрагу дзяржавах планаваліся ўрачыстыя мерапрыемствы, у першую чаргу ў Ізраілі ды Польшчы.

Так у Ерусаліме ў гэтыя дні праходзяць урачыстае адзначэнне гадавіны вызвалення канцлагера Аўшвіц-Біркенаў. Арганізатарам выступіў Сусветны форум Галакосту.

Дадзеную арганізацыю ўзначальвае лідар Еўрапейскага габрэйскага кангрэсу ды расійскі алігарх Мойшэ Кантар. На ўрачыстасці запрошаныя сусветныя лідары, у тым ліку прэзідэнты Расеі ды Польшчы. З адным адрозненнем, што Уладзімір Пуцін можа прамаўляць на ўрачыстасці, а польскаму прэзідэнту арганізатары адмовілі ў праве выступу.

Анджэй Дуда звернецца да міжнароднай супольнасці 27-га студзеня, падчас урачыстасцяў у Музеі памяці на месцы канцлагера Аўшвіц-Біркенаў. Польскі прэзідэнт згадзіўся распавесці Польскаму радыё, пра тое што ён хоча сказаць сусветным лідарам пра Польшчу і ІІ Сусветную вайну?

Я хацеў сказаць праўду, ушанаваць памяць тых, хто загінуў. З 6 мільёнаў габрэяў, якія загінулі ў Галакосце, забітыя гітлераўцамі, – 3 мільёны былі грамадзянамі Польшчы. Палова ўсіх загінулых – гэта былі грамадзяне ІІ Рэчы паспалітай, якая была знішчана ў выніку той вайны, што пачалася 1-га верасня 1939-га года. Вайну пачала гітлераўская Нямеччына, да якой пазней далучыўся Савецкі Саюз згодна з пактам паміж Сталіным і Гітлерам. Немцы пабудавалі канцэнтрацыйныя лагеры на зямлі, якую забралі ў палякаў. У ты’ лагерах яны забівалі габрэяў з усёй Еўропы, і таксама з Польшчы. Але яны забівалі й грамадзян іншых нацыянальнасцяў. Там гінулі палякі, расійцы, вугорцы, цыгане. Шмат людзей там загінула. Вось праўда пра генацыд, пра Галакост. Гэта я хацеў сказаць.

Пра што яшчэ вы будзеце казаць у панядзелак падчас урачыстай цырымоніі ў Аўшвіц-Біркенаў

Я буду таксама пра гэта казаць. Але ёсць яшчэ адзін вельмі важны элемент. Найважнейшы. З намі там будуць тыя, хто выжаў. Гэта надзвычай важна ў 75 гадавіну вызвалення канцлагера. Гэта людзі, якім ужо шмат гадоў, магчыма для некаторых гэта будзе апошні раз у гэтым жудасным месцы. Сёння тут музей, месца памяці тых, хто загінуў. Разам з імі мы ўшануем памяць ахвяр. Яны сведкі таго жудаснага злачынства гітлераўцаў. Гэта надзвычай важнае сведчанне для свету. Іх прысутнасць мае значэнне, яны самыя важныя асобы, а не лідары дзяржаў. Яны найважнейшыя вартавыя памяці.

Рэакцыя сусветных СМІ на Вашае рашэнне не ехаць у Ерусалім была пазітыўнай, шмат хто з журналістаў ды экспертаў паставіўся са зразуменнем. Не вядома, ці Расеі ды Пуцін пачуюць гэта. Для Вас важна, каб хто пачуў Вашыя словы?

Для нас важна, каб гістарычную праўду пра палякаў даведаліся тыя, каго падманула расейская прапаганда на чале з Пуціным сваёй хлуснёй ды маніпуляцыямі. Таму я і прэм’ер за апошнія дні выступілі з інтэрв'ю для розных СМІ ў свеце, у першую чаргу ў ЗША да Ізраілі. Каб наша пасланне пра гістарычную праўду і супраціў фальсіфікацыям трапіў да звычайных людзей, каб была супрацьвага антыпольскай прапагандзе, якую распаўсюджваюць. Мы лічым, што гэта вельмі важна.

Гістарычная праўда вельмі важна ня толькі для палякаў, габрэяў ці расійцаў, для беларусаў таксама, перакананы гісторык Ігар Мельнікаў. Падзеі, пра якія гавораць цяпер палітыкі ў Польшчы ды Расеі тычыліся беларусаў, беларускіх земляў.

Усё, пра што гавораць цяпер палітыкі адбывалася на беларускай тэрыторыі. Гэта падзеі пачатку ІІ Сусветнай вайны, 17 верасня 1939-га года. Расея пачала інфармацыйную вайну, вырываючы факты з кантэксту. Насамрэч гэта ня Польшча напала на Савецкую Беларусь 1-га верасня 1939-га года. Менавіта Красная армія перакрочыла мяжу 17 дзён пасля нападу Германіі на Польшчу. Гэта менавіта Савецкі Саюз падпісваў дамову ў жніўні 1939-га года пра перадзел сфераў уплыву. Ня трэба лічыць, што Сталін нам падараваў нашыя сённяшнія межы. У Крамлі не думалі зусім пра лёс беларусаў і палякаў. У верасні 1939-га года яны думалі пра геапалітычны перадзел Еўропы.

Цяпер таксама ў Крамлі ня думаюць пра лёс грамадстваў ды людзей у Беларусі, Польшчы ці самой Расеі. Ідзецца зноў пра геапалітычныя ўплывы Масквы. Дзеля гэтага расейскае кіраўніцтва выкарыстоўвае ня толькі газ ды нафту, але цяпер і архівы.

Юры Ліхтаровіч