Беларуская Служба

Расія ды Польшча спрачаюцца пра ІІ Сусветную вайну

24.01.2020 11:45
За гістарычнай спрэчкай выразна бачныя палітычныя інтарэсы.
Аўдыё
  • ці польска-расійская спрэчка пра гісторыю закранае Беларусь
      -
Савецкая і немецкая дэлегацыя падпісваюць Пакт Молатава-РыбэнтропаWikipedia.org/public Domain

У першую чаргу незадавальненне Крамля, што ў Еўропе асуджаюць таталітарызм, ставячы знак роўнасці паміж гітлераўскім і сталінскім рэжымамі.

Пры канцы мінулага году суседзі Беларусі: Расія ды Польшча апынуліся ў стане «змагання за гісторыю». Расійскае кіраўніцтва вуснамі Уладзіміра Пуціна пачала масіраваны інфармацыйны напад на Польшчу, выкарыстоўваючы свае архівы ў якасці інструмента інфармацыйнай вайны.

Крэмль заявіў, што ІІ Сусветную вайну пачаў Захад. Маўляў лідары заходніх краін: Англіі, Францыі ды Польшчы рыхтавалі змову з Гітлерам ў Мюнхене. Менавіта Мюнхенская дамова прывяла да вайны, а не Пакт Молатава-Рыбэнтропа.

Гэта даўняя тэза яшчэ савецкай прапаганды, якую цяперашняе расійскае кіраўніцтва ўзяло на ўзбраенне. Але Крэмль на гэтым не спыніўся. Пуцін асабіста затакаваў Польшчу, заявіўшы, што вінаватымі ў пачатку вайны былі палякі, і дадаткова абвінаваціў Польшчу ў антысемітызме. Гэтыя словы прагучалі 20 і 24 снежня ў выступе прэзідэнта Расіі, абгрунтаваннем сталі архіўныя матэрыялы.

Польскі бок адказаў артыкуламі ды выступамі прэзідэнта і прэм'ер-міністра, якія нагадалі, што Польшча была адной з ахвяр гітлераўцаў, заплаціўшы вялізарную цану за сваё змаганне з агрэсарам. Савецкі Саюз 17 верасня напаў з тылу на Польшчу па дамоўленасці з Гітлерам.

Дадзеная гістарычная спрэчка перастала быць выключна гістарычнай. Сёння гэта палітычнае пытанне, якое прывяло да пагаршэння двухбаковых адносін.

Пры гэтым падзеі, якія абмяркоўваюць Расія ды Польшча тычацца і Беларусі. Вайна верасня 1939-га года закранула мільёны беларусаў. Які сёння погляд у краіне на дадзеную справу, ці польска-расійская спрэчка пра гісторыю закранае Беларусь? Гэтыя пытанні мы абмяркоўваем з гісторыкам Ігарам Мельнікавым.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце Аўдыё Файл