Каб пачуць прамовы Уладзіміра Пуціна ды 48 каралёў, прэзідэнтаў, прэм’ераў і міністраў, якія выступалі ў Іерусаліме, трэба было валодаць незвычайнай цярплівасцю, піша штодзённае выданне Rzeczpospolita.
Уладзімір Пуцін спазніўся на маштабны міжнародны форум у Іерусаліме больш чым на 70 хвілін і тым самы ў чарговы раз прадэманстраваў, хто тут галоўны. Насуперак польскім перасцярогам расійскі лідар нацыі гэтым разам не накінуўся на Варшаву. Нават наадварот, пералічыў палякаў у шэрагу славянскіх народаў, якія пасля габрэяў, павінны былі быць знішчаны. Калі Пуцін гаварыў пра «памагатых нацыстаў», ён намякаў на ўкраінцаў і літоўцаў, аднак не на палякаў.
Можна дакладна сцвердзіць, што гэта не сведчыць аб змене падыходу Крамля да Польшчы. Працягваць ранейшую рыторыку ўжо няма сэнсу, бо Пуцін дасягнуў сваю мэту. Расійскае бачанне гісторыі, паводле якога, Чырвоная Армія выключна вызваліла краіны Еўропы ад «нацысткай гідры», але не ўдзельнічала ў развязванні гэтай вайны, была цалкам прынятае на пятым Міжнародным форуме Галакосту.
Менавіта гэта прыдуманая ў крамлёўскіх засценках «гераічная версія» савецкай (чытай рускай) мінуўшчыны мае стаць пропускам для Расіі, якія дазволіць ёй вярнуцца ў кола перадавых міжнародных дзяржаў. Пасля захопніцкай палітыкі Кармля ў адносінах да Украіны, Расія справядліва была выключана з элітарнага клубу сусветных лідараў. Так было на працягу амаль шасці гадоў.
Учора падчас гэтага форуму Пуцін прапанаваў склікаць саміт пастаянных чальцоў Рады бяспекі ААН (РФ, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, і КНР), мэта якога будзе «барацьба з хваляў антысемітызму і расізму, якія набіраюць моц па ўсім свеце». Праз пару хвілінаў пасля гэтых словаў расійкага кормчага, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон адказаў, – «Так, спадар прэзідэнт Пуцін, мы зладзім такі саміт». Як бачна захад з вялікім задавальненнем паддаўся на аператыўную правакацыю маёра КДБ – падсумавалі ў штодзённым выданні Rzeczpsopolita.
эж